viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-03-23T16:15:07+0300 2021-08-03T13:40:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 23 сакавіка:

Хроніка: Як разгортваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да праваабарончага цэнтра “Вясна”? Сябраў “Вясны” выклікаюць на допыты ў Следчы камітэт, Леанід Судаленка ужо другі месяц знаходзіцца пад вартай, а Марфа Рабкова правядзе ў СІЗА дзевяць месяцаў.

Крымінальны пераслед: Беларускі суд працягвае выносіць прысуды па палітычна-матываваных справах: Вадзім Луковіч неспадзявана пакінуў адбітак сваёй далоні на машыне ДАІ, Святляна Брацянкова выйшла на тры акцыі, каб “проста даведацца праўду”, Ігар Банцар зладзіў перформанс, а Андрэй Асаула спрабаваў у 102 спытаць пра “забітага хлопца”. Гэтыя ды не толькі гісторыі пачуем у рубрыцы.

Каментар: Ціск працягваецца на адвакатаў. Віктар Чайчыц патрабуе ад іх “не ўлазіць у палітыку”, не заяўляць аб парушэннях правоў чалавека, бо суддзям гэта не падабаецца, а ўсе выказванні для СМІ ўзгадняць з ім асабіста. Ці не баяцца адвакаты страціць свае ліцэнзіі? 

У музычных паўзах паслухаем — кампазіцыі ў выкананні гурта AMAROKA. У яго вакаліста Змітра Афанасенкі на мінулым тыдні прайшоў ператрус.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2021-03-23_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства