viasna on patreon

Па справе “Вясны” ў Гомелі дапытаюць журналістку Ларысу Шчыракову Дапоўнена

2021 2021-03-24T08:34:59+0300 2021-03-24T12:14:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/larysa_shchyrakova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналістка Ларыса Шчыракова. Фота: Марына Драбышэўская

Журналістка Ларыса Шчыракова. Фота: Марына Драбышэўская

На допыты ў Следчы камітэт працягваюць актыўна выклікаць праваабаронцаў і валанцёраў “Вясны”, а таксама журналістаў па ўсёй краіне.

Следчыя дзеянні праводзяцца ў межах крымінальнай справы, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса - навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Упраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці выклікае на допыт 24 сакавіка незалежную журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову. Выклік прызначаны на 14 гадзін.

Аднак раніцай тэлеграм-канал "Гомельская Вясна" паведаміў, што Шчыракову ўчастковы вязе да пракурора.

На 17 гадзін 25 сакавіка ў Следчы камітэт таксама выклікалі сябру ПЦ “Вясна” са Смаргоні Алеся Дзергачова. Гэта ўжо другі выклік праваабаронцы да следчага.

Валанцёрку каманды MAYDAY Таццяну Жывіцу выклікалі на допыт у якасці сведкі па крымінальнай справе ва ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці на 25 сакавіка. Допыт, мяркуючы па-ўсім, будзе тычыцца дзейнасці праваабарончага цэнтра "Вясна". Дапытваць Таццяну будзе следчы Шацько. Раней ён жа дапытваў магілёўскага журналіста Аляксандра Буракова і праваабаронцу Барыса Бухеля.

Агулам, за мінулы тыдзень былі дапытаныя больш за дзесяць сябраў “Вясны” з Мінску, Берасця, Гародні, Віцебску, Бабруйску і іншых гарадоў.

Раней былі затрыманыя і знаходзяцца ў следчых ізалятарах праваабаронцы і валанцёры Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк (Мінск), Леанід Судаленка (Гомель) і Таццяна Ласіца (Рэчыца).

Ні на дзень не спыняюцца следчыя дзеянні ў дачыненні да сябраў “Вясны”: аўторак – не выключэнне

Агулам, за мінулы тыдзень былі дапытаныя больш за дзесяць сябраў “Вясны” з Мінску, Берасця, Гародні, Віцебску, Бабруйску і іншых гарадоў.

 11 міжнародных праваабарончых арганізацый, уключаючы Amnesty International, выступілі з сумеснай заявай, у якой запатрабавалі ад беларускіх уладаў выконваць свае абавязацельствы паводле міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, спыніць пераследы праваабаронцаў і мірных грамадзянскіх актывістаў і вызваліць зняволеных па палітычных матывах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства