viasna on patreon

Створана міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні да адказнасці вінаватых у парушэнні правоў Відэа

2021 2021-03-24T10:26:08+0300 2021-03-24T11:15:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/iapb_logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Новая міжнародная платформа для Беларусі будзе садзейнічаць працы па прыцягненні да адказнасці вінаватых у сур'ёзных парушэннях правоў чалавека ў Беларусі

24 сакавіка 2021 года

Паколькі ў Беларусі з яе культурай беспакаранасці працягваюцца сур'ёзныя і беспрэцэдэнтныя парушэнні правоў чалавека, існуе вострая неабходнасць належным чынам сабраць і наладзіць бяспечнае захаванне сведчанняў і дакументацыі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.

У сумеснай заяве 19 дзяржаў выказалі поўную падтрымку стварэнню "Міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці", якая стартуе сёння ў мэтах выканання рэкамендацый, змешчаных ў дакладзе прафесара Бенедэка, дакладчыка ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ.

Сумесная заява 19 дзяржаў у падтрымку стварэння Міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці

Заява ад імя Аўстрыі, Бельгіі, Велікабрытаніі, Германіі, Даніі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Ісландыі, Канады, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Фінляндыі, Чэхіі, Швейцарыі і Эстоніі.

Міжнародная платформа для Беларусі будзе падтрымліваць бягучую працу беларускіх арганізацый па зборы, апрацоўцы, праверцы і захаванні інфармацыі, дакументацыі і доказаў сур'ёзных парушэнняў міжнародных нормаў у галіне правоў чалавека, здзейсненых у Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 г.і ў далейшы перыяд.

"Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці" - гэта сумесная праграма беларускіх і міжнародных грамадскіх арганізацый, якія маюць вялікі вопыт работы ў галіне дакументавання і расследавання катаванняў і іншых парушэнняў правоў чалавека.

Узначаліць міжнародную платформу для Беларусі Дацкі інстытут супраць катаванняў - DIGNITY - сумесна з брытанскай арганізацыяй REDRESS, Праваабарончым цэнтрам "Вясна" і Міжнародным камітэтам па расследаванні катаванняў у Беларусі.

Генеральны дырэктар DIGNITY Расмус Гру Крыстэнсэн кажа:

"Шырокая падтрымка дзяржаў нашай грамадскай ініцыятывы па зборы, сістэматызацыі і захаванні доказаў грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі - гэта вялікі гонар для нас. Платформа будзе абапірацца на магутную бесперапынную працу адважных беларускіх праваабарончых арганізацый. Гэта будзе найважнейшая ініцыятыва па аднаўленню справядлівасці і спыненні беспакаранасці ў Беларусі".

Расмус Гру Крыстэнсэн дадае: "Спадзяюся, што гэтая ініцыятыва пракладзе шлях аналагічным платформам, створаным грамадскімі арганізацыямі пры падтрымцы дзяржаў, у іншых надзвычайных сітуацыях, дзе неабходна хуткае і сістэматычнае дакументаванне парушэнняў правоў чалавека".

Прафесар міжнароднага права Грацкага ўніверсітэта Вольфганг Бенедэк быў прызначаны дакладчыкам у рамках Маскоўскага механізму АБСЕ сямнаццаццю дзяржавамі-ўдзельніцамі АБСЕ, якія ініцыявалі Маскоўскі механізм АБСЕ ў верасні 2020 г.пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і шматлікіх заяў аб далейшым пагаршэнні сітуацыі з правамі чалавека ў гэтай краіне.

5 лістапада 2020 г. прафесар Бенедэк прадставіў свой даклад пастаяннаму Савету АБСЕ, дзе маецца мноства дакументаў аб сур'ёзных і беспрэцэдэнтных парушэннях міжнародных нормаў у галіне правоў чалавека, здзейсненых беларускімі ўладамі да, падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 г.

З дакладам, які змяшчае шматлікія рэкамендацыі, можна азнаёміцца тут.


Для атрымання дадатковай інфармацыі і каментароў можна звяртацца на электронны адрас presse@dignity.dk.

Сайт платформы: https://iapbelarus.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства