viasna on patreon

Сумесная заява 19 дзяржаў у падтрымку стварэння Міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці

2021 2021-03-24T11:12:41+0300 2021-03-24T11:13:03+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/usa_eu_flag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява ад імя Аўстрыі, Бельгіі, Велікабрытаніі, Германіі, Даніі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Ісландыі, Канады, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Фінляндыі, Чэхіі, Швейцарыі і Эстоніі

24 сакавіка 2021 года

Як зафіксавана ў дакладзе прафесара Бенедэка, дакладчыка АБСЕ ў рамках Маскоўскага механізму, а таксама ў дакладзе Вярхоўнага камісара ААН пра правах чалавека і ў справаздачах міжнародных і беларускіх праваабарончых устаноў і арганізацый грамадзянскай супольнасці, беларускія ўлады здзейснілі сур'ёзныя і беспрэцэдэнтныя парушэнні міжнароднага права ў сферы правоў чалавека да, падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 9 жніўня 2020 г. Сярод дапушчаных імі парушэнняў - адвольныя арышты і затрыманні, катаванні і іншыя жорсткія, бесчалавечныя або прыніжальныя віды абыходжання і пакарання, у тым ліку сэксуальны і гендэрны гвалт. Па адной з асноўных рэкамендацый даклада прафесара Бенедэка, вельмі важна забяспечыць прыцягненне вінаватых да адказнасці за парушэнні правоў чалавека ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі.

Мы салідарныя з беларускім народам у яго патрабаванні пераходу да дэмакратыі. Мы пацвярджаем наша безумоўнае асуджэнне сістэматычных і грубых парушэнняў і ўшчамленняў правоў чалавека ў Беларусі, а таксама непавагі да дэмакратычных прынцыпаў і вяршэнства права. Мы будзем і надалей патрабаваць ад беларускіх уладаў адказу і заклікаць спыніць сістэматычнае падаўленне і пераслед мірных і дэмакратычных рухаў, а таксама неадкладна пакласці канец любому гвалту, у тым ліку прымяненне катаванняў.

Паколькі ў Беларусі з яе культурай беспакаранасці штодня адбываюцца парушэнні правоў чалавека, існуе вострая неабходнасць належным чынам сабраць і забяспечыць бяспечнае захоўванне доказаў і дакументацыі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці ўзяла на сябе абавязацельства па зборы, апрацоўцы, праверцы і захаванні інфармацыі, дакументацыі і сведчанняў сур'ёзных парушэнняў міжнародных нормаў у галіне правоў чалавека, здзейсненых у Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 г.і ў далейшы перыяд. Узначаліць Міжнародную платформу для Беларусі Дацкі інстытут супраць катаванняў --DIGNITY - разам з беларускім Праваабарончым цэнтрам "Вясна", Міжнародным камітэтам па расследаванні катаванняў у Беларусі і брытанскай арганізацыяй REDRESS. Міжнародная платформа для Беларусі будзе працаваць пры падтрымцы шэрагу незалежных беларускіх і міжнародных арганізацый, якія маюць вялікі досвед працы ў галіне дакументавання і расследавання катаванняў і іншых парушэнняў міжнародных нормаў у галіне правоў чалавека.

Мы выказваем нашу палітычную падтрымку гэтым неадкладным дзеянням Міжнароднай платформы. Мы таксама пацвярджаем нашу падтрымку правядзенню санкцыянаванага Саветам па правах чалавека ААН расследавання пад эгідай Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, пры падтрымцы адпаведных экспертаў, накіраванага на садзейнічанне прыцягненню вінаватых да адказнасці і аднаўленню справядлівасці для ахвяр у Беларусі. Матэрыялы, сабраныя Міжнароднай платформай, будуць перададзеныя для такога расследавання ААН пасля таго, як яно пачнецца. Дакументацыя, сабраная Міжнароднай платформай, таксама будзе выкарыстоўвацца падчас любых будучых незалежных крымінальных расследаванняў і судовых разглядаў у адпаведнасці са стандартамі міжнароднага права ў нацыянальных, рэгіянальных ці міжнародных судах або трыбуналах, якія маюць або у будучыні могуць мець юрысдыкцыю ў дачыненні да гэтых злачынстваў у адпаведнасці з міжнародным правам.

Мы выказваем поўную падтрымку дзейнасці Міжнароднай платформы і лічым яе важным унёскам у працу па забеспячэнні адказнасці вінаватых за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Мы заклікаем іншыя дзяржавы, а таксама іншыя міжнародныя або мясцовыя ініцыятывы па прыцягненні вінаватых да адказнасці, грамадзянскую супольнасць і іншыя адпаведныя структуры, у тым ліку беларускія ўлады, у поўнай меры супрацоўнічаць з Міжнароднай платформай для эфектыўнага выканання ёю гэтай працы, аказваць ёй дапамогу ў любой форме, у тым ліку даваць доступ да інфармацыі і дакументацыі, і просім дзяржавы садзейнічаць забеспячэнню абароны і бяспекі ахвяр і сведак парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, членаў Міжнароднай платформы, а таксама сабранай інфармацыі, дакументацыі і доказаў.

Міжнародная платформа будзе выконваць сваю працу і функцыі незалежным і бесстароннім чынам.

Створана міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні да адказнасці вінаватых у парушэнні правоў

Новая міжнародная платформа для Беларусі будзе садзейнічаць працы па прыцягненні да адказнасці вінаватых у сур'ёзных парушэннях правоў чалавека ў Беларусі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства