viasna on patreon

Праваабаронцаў і валанцёраў "Вясны" дапытваюць нават на Дзень Волі Дапоўнена

2021 2021-03-25T09:48:07+0300 2021-03-25T12:18:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sledchy_kamitet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Следчы камітэт. Фота: sputnik.by

Следчы камітэт. Фота: sputnik.by

Усё больш і больш праваабаронцаў і валанцёраў атрымалі позвы на допыты ў Следчы камітэт, альбо былі дапытаныя раней па справе “Вясны” раней. Лік ідзе на дзесяткі.

Следчыя дзеянні праводзяцца ў межах крымінальнай справы, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса - навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Валанцёрку праваабарончай каманды MAYDAY з Магілёва Таццяну Жывіцу выклікалі на допыт у якасці сведкі па крымінальнай справе ва ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці на 25 сакавіка.

Допыт, мяркуючы па-ўсім, будзе тычыцца дзейнасці праваабарончага цэнтра "Вясна". Дапытваць Таццяну будзе следчы Шацько. Раней ён жа дапытваў магілёўскага журналіста Аляксандра Буракова і праваабаронцу Барыса Бухеля.

Сёння ў СК Рэчыцы выклікаюць журналіста Андрэя Мядзведзева і праваабаронцу Валера Пуціцкага. Іх статус у позве не пазначаны. 

Учора следчыя тэлефанавалі праваабаронцу з Баранавіч Аляксандру Вайцешыку, запрасілі на допыт у Баранавіцкі міжраённы аддзел СК. А калі ён паведаміў, што зараз знаходзіцца ў Мінску, то ягоны нумар набрала следчая з Цэнтральнага апарата СК і прапанавала “дапытацца” ў Мінску ў любы час.

Юрыста Аляксея Лойку таксама выклікаюць у СК у якасці сведкі па факце дзейнасці ПЦ Вясна. Учора ў другой палове дня юрыста на мабільны тэлефон патэлефанаваў следчы і выклікаў на допыт па месцы рэгістрацыі. На дадзены момант юрыст пражывае ў іншым горадзе і следчы удакладніўшы адрас паведаміў, што праваабаронца будзе выкліканы па месцы свайго жыхарства.

Учора былі дапытаныя праваабаронцы Сяргей Гоўша з Баранавіч, Алесь Дзергачоў са Смаргоні, Уладзімір Целяпун з Мазыра. Пры чым, Целяпуна на допыт забралі проста з лякарні, дзе ён чакаў аперацыю.

Па справе “Вясны” ў Гомелі дапытаюць журналістку Ларысу Шчыракову

Агулам, за мінулы тыдзень былі дапытаныя больш за дзесяць сябраў “Вясны” з Мінску, Берасця, Гародні, Віцебску, Бабруйску і іншых гарадоў.

Рада ПЦ “Вясна” выказала свой пратэст у сувязі з чарговымі рэпрэсіямі ў дачыненні да  арганізацыі і яе сябраў і заявіла, што ніколі не спыніць сваёй законнай праваабарончай дзейнасці на карысць усяго беларускага грамадства, скіраванай на прасоўванне ідэй і каштоўнасцяў правоў чалавека і дэмакратыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства