viasna on patreon

Па справе "Вясны" на допыты выклікаюць і праваабаронцаў, і журналістаў, і палітыкаў Дапоўнена

2021 2021-03-26T10:52:00+0300 2021-03-26T10:49:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kacora-uladzimir-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Кацора. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Уладзімір Кацора. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Праз сіта штодзённых допытаў у Следчым камітэце па справе Праваабарончага цэнтру “Вясна” прайшлі дзесяткі сябраў арганізацыі, валанцёраў, журналістаў і грамадскіх актывістаў па ўсёй Беларусі.

Следчыя дзеянні праводзяцца ў межах крымінальнай справы, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса - навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Сёння, 26 сакавіка, на допыт ва ўпраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці выклікалі ў якасці сведкі палітыка і грамадскага актывіста з Гомеля Уладзіміра Кацору.

Баранавічскага праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка чакаюць у СК у 14 гадзін дня.

"Мы катэгарычна супраць парушэння правоў сябраў нашай арганізацыі". У СК працягваюць дапытваць "вясноўцаў"

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч звяртае ўвагу, што пад пагрозай крымінальнай адказнасці за адмову ў дачы паказанняў ці за дачу ілжывых сведчанняў ад людзей спрабуюць атрымаць інфармацыю аб дзейнасці арганізацыі.

Следчыя расшукваюць праз тэлефон яшчэ некалькіх праваабаронцаў.

Рада ПЦ “Вясна” выказала свой пратэст у сувязі з чарговымі рэпрэсіямі ў дачыненні да  арганізацыі і яе сябраў і заявіла, што ніколі не спыніць сваёй законнай праваабарончай дзейнасці на карысць усяго беларускага грамадства, скіраванай на прасоўванне ідэй і каштоўнасцяў правоў чалавека і дэмакратыі.

Праваабаронцаў і валанцёраў "Вясны" дапытваюць нават на Дзень Волі

Усё больш і больш праваабаронцаў і валанцёраў атрымалі позвы на допыты ў Следчы камітэт, альбо былі дапытаныя раней па справе “Вясны” раней. Лік ідзе на дзесяткі.

Раней былі затрыманыя і знаходзяцца ў следчых ізалятарах праваабаронцы і валанцёры Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк (Мінск), Леанід Судаленка (Гомель) і Таццяна Ласіца (Рэчыца).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства