viasna on patreon

Восьмы месяц скардзіцца на шум і звон у галаве. Палітвязень Рагашчук працягвае ў СІЗА дамагацца абследавання

2021 2021-03-26T16:47:15+0300 2021-03-26T17:06:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vyacheslav_99.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітвязень Вячаслаў Рагашчук, адзін з 14 падсудных па «пінскай справе», якая зараз разглядаецца ў судзе Брэста, працягвае скардзіцца на болі ў галаве пасля трохдзённага збіцця пасля затрымання 10 жніўня. У лістах родным палітвязень дагэтуль скардзіцца на шум і звон у галаве. У брэсцкім СІЗА-7 палітвязень папрасіў абследаваць яго галаву, так як болі яго не адпускаюць ўжо восьмы месяц. У баранавіцкім следчым ізалятары, нягледзячы на шматлікія просьбы Вячаслава і яго родных, абследаванне так і не правялі. 

Палітвязень Вячаслаў Рагашчук
Палітвязень Вячаслаў Рагашчук

Па "пінскай справе", адным з 14 абвінавачаных якіх з'яўляецца Вячаслаў Рагашчук, прайшло два паседжанні. Ён прызнаў віну часткова, але сказаў, што паказанні ў судзе будзем даваць толькі пасля допыту пацярпелых па справе (а такімі па справе прызнаныя больш за сотню сілавікоў). Яго сястра Кацярына распавядае, што яе брат у судзе выглядае схуднелым.

 "Ён пастаянна піша пра шум і звон у галаве. На судзе часта апускае галаву і трэ ля скроняў, часта пашырае вочы.

Наогул вочы ў яго патухлыя, але перад намі трымаўся. Паводзіў сябе годна, але як і ўсе рабяты", — распавядае сястра палітвязня.

14 падсудных, 109 пацярпелых міліцыянтаў. Пачаўся суд па "масавых беспарадках" пасля выбараў у Пінску

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 23 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць 14 пінскіх палітвязняў. Іх усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).

Вячаслаў Рагашчук у сваім лісце да сястры распавёў, што ў брэсцкім СІЗА-7, куды яго перавялі перад судом, яго абследаваў неўролаг і выпісаў таблеткі Ніцэргалін. У паказаннях прымянення гэтага прэпарата адзначаецца:

  • вострая і хранічная недастатковасць мазгавога кровазвароту (у тым ліку атэрасклероз сасудаў мозгу, дынамічныя парушэнні мазгавога кровазвароту, трамбозы і эмбаліі сасудаў галаўнога мозгу);
  • мігрэнь;
  • аблітэрацыйныя захворванні сасудаў канечнасцяў, хвароба Рэйна;
  • артэрыяльная гіпертэнзія і гіпертанічны крыз (у якасці дапаможнага сродку).
Ліст Вячаслава Рагашчука сястры
Ліст Вячаслава Рагашчука да сястры

Вячаслаў папрасіў у СІЗА-7 медыцынскага абследавання яго галавы, пакуль адказу не паступіла. Раней з такім зваротам да адміністрацыі баранавіцкага СІЗА-6 неаднаразова звяртаўся сам палітвязень і ягоныя родныя, але безвынікова.

Падтрымаць Вячаслава лістамі салідарнасці і грашовымі пераводамі можна па адрасе:

СІЗА-7, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, 224030

Рагашчук Вячаславу Мікалаевічу (22.12.1985)

Праваабаронцы заклікалі Спецдакладчыкаў ААН умяшацца ў сітуацыю з пагаршэннем здароўя палітвязня Вячаслава Рагашчука

Праваабаронцы «Вясны» звярнуліся да Спецыяльных дакладчыкаў ААН па нагоды пагаршэння стану здароўя палітвязня Вячаслава Рагашчука, які ўтрымліваецца ў СІЗА-6 у Баранавічах у рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Пінску.

«Гэта было ўжо не збіццё, гэта былі катаванні». Пяць гісторый палітвязняў «Пінскай справы»

"Вясна" сустрэлася са сваякамі пінскіх палітвязняў у Баранавічах каля СІЗА, куды яны прыехалі ўсе разам, каб перадаць сваім блізкім перадачы. Мы пагутарылі з імі і нам удалося даведацца гісторыі пяці палітычных зняволеных пінчукоў. З чаго пачалася "Пінская справа" — чытайце ў нашым матэрыяле.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства