viasna on patreon

Следчыя дзеянні па справе "Вясны" працягваюцца: на допыты выклікаюць грамадскіх актывістаў і журналістаў

2021 2021-04-01T09:12:46+0300 2021-04-01T09:13:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/paplauny_4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Паплаўны, г. Гомель

Анатоль Паплаўны, г. Гомель

Яшчэ і дагэтуль працягваюцца допыты ў Следчым камітэце сябраў Праваабарончага цэнтра “Вясна”, валанцёраў, журналістаў і грамадскіх актывістаў па ўсёй Беларусі.

Следчыя дзеянні праводзяцца ў межах крымінальнай справы, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса - навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Сёння, 1 красавіка, на допыт ва ўпраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці выклікалі ў якасці сведкі грамадскага актывіста Анатоля Паплаўнага.

У Магілёве на допыт выклікаюць таксама и незалежную журналістку Крысціну Барысаву.

А ў апошні дзень сакавіка ў Мінску следчымі быў дапытаны юрыст "Вясны" Аляксей Лойка.

Па справе "Вясны" на допыты выклікаюць і праваабаронцаў, і журналістаў, і палітыкаў

Праз сіта штодзённых допытаў у Следчым камітэце па справе Праваабарончага цэнтру “Вясна” прайшлі дзесяткі сябраў арганізацыі, валанцёраў, журналістаў і грамадскіх актывістаў па ўсёй Беларусі.

Раней былі затрыманыя і знаходзяцца ў следчых ізалятарах праваабаронцы і валанцёры Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк (Мінск), Леанід Судаленка (Гомель) і Таццяна Ласіца (Рэчыца).

Рада ПЦ “Вясна” выказала свой пратэст у сувязі з чарговымі рэпрэсіямі ў дачыненні да  арганізацыі і яе сябраў і заявіла, што ніколі не спыніць сваёй законнай праваабарончай дзейнасці на карысць усяго беларускага грамадства, скіраванай на прасоўванне ідэй і каштоўнасцяў правоў чалавека і дэмакратыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства