viasna on patreon

Субота, 3 красавіка: палітычны пераслед у Беларусі

2021 2021-04-03T15:58:25+0300 2021-04-03T15:58:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pushkin_na_vystave.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3 красавіка збірае факты палітычнага пераследу: затрыманні, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мастака Алеся Пушкіна пакінулі за кратамі. Ён праходзіць па справе партрэта ўдзельніка антысавецкага падполля Пра гэта паведамляе Беларускі фонд культурнай салідарнасці са спасылкай на жонку мастака, піша “Наша Ніва”.
На Алеся Пушкіна была заведзена пракуратарай справа паводле ч. 3 арт. 130 КК РБ («распальванне нацыянальнай, расавай ды іншай варажнечы групай асобаў», а таксама рэабілітацыя нацызму»), што прадугледжвае пакаранне на тэрмін ад 5 да 12 гадоў.

Падставай стала дэманстрацыя партрэта ўдзельніка антысавецкага падполля Аўгена Жыхара на выставе ў прыватным «Цэнтры гарадскога жыцця» ў Гродне. Па гэтай жа справе спачатку быў затрыманы на 72 гадзіны кіраўнік «Цэнтра» Павел Мажэйка, але ён выйшаў на волю.


Сёння непасрэдна на тэрыторыі БНТУ быў затрыманы студэнт за стужку на заплечніку. Праваабаронцы дазналіся, што гэта Яўген Дзенісенка.

На ўваходзе хлопца затрымалі супрацоўнік Савецкага РУУС і прарэктар БНТУ Захарэвіч. На студэнта склалі пратакол па артыкуле 23.24, нібыта стужачкі на заплечніку - гэта адзіночны пікет.

Так як студэнт непаўнагадовы, яго адпусцілі, піша тэлеграм-канал БНТУ.


У другой палове дня 2 красавіка ў доме бацькоў кіраўніка Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці вядомай плыўчыхі Аляксандры Герасімені адбыўся ператрус, пішуць naviny.online.

Следчыя прыйшлі таксама ў кватэру выканаўчага дырэктара Фонду Аляксандра Апейкіна:

 «Прыйшлі дахаты з ператрусам. 900 тыс. за канапай мае, калі што. Зарабіў на гандлі барзымі шчанюкамі", - іранічна напісаў ён на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку", нагадаўшы пра гісторыю з выяўленнем 900 тыс. даляраў за канапай пры леташнім ператрусе на лецішчы блогера Сяргея Ціханоўскага.

2 красавіка Следчы камітэт паведаміў аб распачынанні крымінальнай справы ў дачыненні да Герасімені і Апейкіна. "Па дадзеных следства, вышэйпаказаныя асобы ў жніўні 2020 года стварылі так званае аб'яднанне "Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці", абвясціўшы яго мэтамі аказанне фінансавай і юрыдычнай дапамогі спартсменам, прыцягнутым да адказнасці за парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства