viasna on patreon

Адміністрацыйны пераслед у Беларусі ў лічбах за сакавік 2021 года (інфаграфіка)

2021 2021-04-03T21:31:09+0300 2021-04-03T22:12:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/adm_perasled_sakavik5.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы “Вясны” разам з валанцёрамі працягвалі адсочваць адвольныя затрыманні мірных пратэстоўцаў і судовыя працэсамі па адміністрацыйных справах над імі ў сакавіку 2021 года.

З 1 сакавіка ўступілі ў сілу змены ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Новы КаАП зрабіў больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных сходаў, якія праводзяцца без дазволу ўладаў: максімальны штраф устаноўлены ў памеры 200 базавых велічынь – 5 800 беларускіх рублёў, а максімальны тэрмін адміністрацыйнага арышту – 30 сутак.

Чаго чакаць мірным пратэстоўцам ад зменаў у КаАП?

1 сакавіка ўступілі ў сілу змены ў КаАП і ПВКаАП. Як яны закрануць свабоду мірных сходаў і якія наступствы цяпер чакаюць людзей, тлумачаць праваабаронцы "Вясны".

За мінулы месяц зафіксавана 1 139 затрыманняў па палітычных матывах, з іх у Мінску – 841. У рэгіёнах больш за ўсё затрымлівалі ў Брэсцкай вобласці – не менш за 76 выпадкаў. 

Напярэдадні Дня Волі ў гарадах Беларусі прайшлі масавыя прэвентыўныя затрыманні актывістаў. 25 сакавіка гэтыя затрыманні таксама адбываліся на працягу дня ў розных гарадах. "Вясне" вядома пра затрыманне 175 чалавек у гэты дзень ў Мінску і больш за 75 чалавек у рэгіёнах.

Яшчэ каля 250 чалавек былі затрыманыя 27 сакавіка: у Мінску была анансаваная акцыя пратэсту ў раёне плошчы Бангалор на 14.00. 

Вядома таксама пра 36 затрыманняў журналістаў.

Па дадзеных ПЦ "Вясна", за сакавік судамі было разгледжана больш за 490 адмінітрацыйных спраў у дачыненні да грамадскіх актывістаў і ўдзельнікаў пратэстаў.

У выніку суддзямі прызначаны 395 адміністрацыйных арыштаў на тэрмін ад 3 да 30 сутак і 82 штрафы памерам ад 2 да 200 базавых велічынь. 

Пры гэтым найчасцей суды выносілі 15-суткавыя арышты - 270 выпадкаў, таксама прымянялі новыя нормы КаАП на практыцы і не менш як 32 чалавекі былі адпраўленыя за краты на 30 сутак. 

Агульная колькасць вынесеных сутак для затрыманых склала 6 472

Не менш як 32 чалавекі былі аштрафаваныя на 30 базавых велічынь (870 рублёў). Штраф у памеры 100 базавых велічынь (2900 рублёў) атрымалі 8 затрыманых, а ячшэ адзін чалавек быў асуджаны да штрафу ў 200 базавых велічынь (5800 рублёў). 

Сума ўсіх прызначаных судамі штрафаў за сакавік склала 120 901 рубель

 

Акрамя таго, юрысты і аналітыкі "Вясны" падрыхтавалі і апублікавалі чарговы даклад – “Палітычна матываваныя адміністрацыйныя працэсы: стандарты і рэальнасць у сучаснай Беларусі”.

*Інфармацыя сфарміраваная з паведамленняў на гарачую лінію арганізацыі, з адкрытых крыніц і тэлеграм-чатаў дапамогі затрыманым, назіранняў за судамі і не з'яўляецца канчатковай. 

Падрабязная інфармацыя аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў месячным аглядзе: 

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2021

На працягу месяца ўлады працягвалі актыўна ўжываць крымінальны пераслед грамадзянаў па палітычных матывах. У месцах несвабоды знаходзяцца 325 палітвязняў, іх колькасць працягвае павялічвацца.


Калі вы былі падвергнутыя адміністрацыйнаму пераследу і вам неабходна дапамога - звяртайцеся ў "Вясну". 

Таксама праваабаронцы прапануюць запоўніць анкеты пра ўмовы ўтрыманне ў ізалятары і справядлівасць судовага працэсу

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства