viasna on patreon

Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Аляксея Павядайлы па ч. 1 арт. 295-3 КК

2021 2021-04-05T11:37:56+0300 2021-04-05T11:37:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudovaia_zala22.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заключэнне групы юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксея Павядайлы, асуджанага на два гады пазбаўлення волі па ч.1 арт. 295-3 КК ("Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў").

Выкладчыка па плаванні з Баранавічаў асудзілі на два гады калоніі за "кактэйль Молатава"

У Баранавічах на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі трэнера-выкладчыка па плаванні ў мясцовай спартыўнай школе Аляксея Павядайлу. Менавіта столькі прасіў пракурор. Яго прызналі вінаватым у злачынстве па ч. 1 арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў". Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. Пасля агучвання прысуду яго ўзялі пад варту.

Агульны кантэкст дадзенай справы можна ахарактарызаваць як глыбокі крызіс правоў чалавека, выкліканы стратай легітымнасці прэзідэнта і выбудаванай ім вертыкалі ўлады ў сувязі з палітычна матываванымі масавымі катаваннямі, што пачаліся ў дачыненні да мірных маніфестантаў са жніўня па цяперашні час, а таксама татальнай фальсіфікацыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Больш падрабязна з кантэкстам можна азнаёміцца ў пададзеным аналітыкамі ПЦ «Вясна» гадавым аглядзе за 2020 год, а таксама выніковай справаздачы па выбарах Прэзідэнта кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». На дэталі крызісу правоў чалавека і яго наступствы ПЦ «Вясна» неаднаразова звяртаў увагу ў Заключэннях па крымінальнай справе Наталлі ХершэДзмітрыя Караткевіча і інш.

У Баранавічах на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асуджаны трэнер-выкладчык па плаванні ў мясцовай спартовай школе Аляксей Павядайла. Яго прызналі вінаватым у злачынстве па ч. 1 арт. 295-3 КК — "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў".

Паводле абвінавачання, Аляксей Павядайла вырабіў, захоўваў і перавозіў у аўтамабілі «Аўдзі А6» гаручае рэчыва, з якім яго затрымалі 11 жніўня ў Баранавічах. Машыну тады спыніў патруль ДАІ, іх увагу прыцягнула балаклава ў багажніку. Аляксея затрымалі і на наступны дзень знайшлі гаручую сумесь. Сумесь была адпраўлена на экспертызу, і, згодна з яе вынікамі, склад сумесі быў блізкім да складу "кактэйлю Молатава". Павядайла згодзен з тым, што перавозіў і захоўваў гэту сумесь, але
адмаўляе яе выраб. Паводле яго словаў, ён захоўваў і выкарыстоўваў яе для асабістых побытавых патрэбаў.

У адпаведнасці з Законам «Аб зброі», прадмет, паражальнае дзеянне якога заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў, - прадмет, які аб'ядноўвае шкляную ці іншую ёмістасць, гаручае рэчыва і прыстасаванне, якое забяспечвае ўзгаранне гаручага рэчыва (запал). Да зброі, боепрыпасаў і прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў, не належаць вырабы гаспадарча-побытавага і вытворчага прызначэння, муляжы і макеты, якія імітуюць выгляд зброі, боепрыпасаў і прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў, спартовыя снарады, канструкцыйна падобныя да зброі і боепрыпасаў.

Такім чынам, склад вадкасці ў ёмістасці не з'яўляецца вызначальнай падставай для крымінальнага пераследу. Довады абвінавачанага аб побытавым прызначэнні вадкасці, якую ён перавозіў, не атрымалі належнай ацэнкі суда.

Такім чынам, па палітычных матывах абвінавачанага, які падазраецца ў прыналежнасці да пратэставай актыўнасці, прыцягнулі да крымінальнай адказнасці пры адсутнасці падзеі злачынства.

Акрамя таго, абвінавачанаму прызначана максімальнае пакаранне, прадугледжанае санкцыяй артыкула 295-3 КК у адсутнасці абцяжваючых віну акалічнасцяў, што падкраслівае зацікаўленасць суда і абвінаваўчы ўхіл пры вынясенні выраку.

У адпаведнасці з Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця «палітычны зняволены», палітычным зняволеным з'яўляецца асоба, пазбаўленая волі, калі пры наяўнасці палітычных матываў яе пераследу мае месца хаця б адзін з наступных фактараў: …

  • 3. b) пазбаўленне волі было заснавана на фальсіфікацыі доказаў правапарушэння, якое ставіцца ў віну, або пры адсутнасці падзеі ці складу правапарушэння, або яго здзяйсненні іншай асобай; (п.3.2.)

Праваабаронцы лічаць патрэбным для дадзенай групы палітычных зняволеных патрабаваць неадкладнага перагляду прынятых у іх дачыненні мераў і судовых рашэнняў пры выкананні права на справядлівае судовае разбальніцтва і устраненне фактараў, якія паўплывалі на вырак. Таксама варта патрабаваць вызвалення асуджанага, бо катэгорыя злачынства, у якім абвінавачваўся А.Павядайла, не прадугледжвае магчымасці ўжывання такой меры стрымання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства