viasna on patreon

Прысуд Паўлаўцу - тры гады "хіміі". Ён вызвалены з-пад варты

2021 2021-04-05T12:14:25+0300 2021-04-05T12:27:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/paulavec-05.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кірыл Паўлавец разам з блізкімі пасля абвяшчэння прысуду.

Кірыл Паўлавец разам з блізкімі пасля абвяшчэння прысуду.

У судзе Савецкага раёна Мінска 5 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе палітычнага зняволенага Кірыла Паўлаўца, якому прад’яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Справу разглядала суддзя Марына Фёдарава. Пракурор – Анастасія Маліко.

paulavec-07.jpg
Кірыл Паўлавец пасля абвяшчэння прысуду.

Кірыл Паўлавец быў затрыманы 4 кастрычніка пасля «Марша вызвалення палітвязняў». Калі ён быў ужо дома, яму патэлефанавалі з незнаёмага нумару, папрасілі выйсці ва двор і адагнаць машыну. Там яго і затрымалі людзі ў балаклавах.

На наступны дзень быў суд. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (артыкул 23.34 КаАП) і ў непадпарадкаванні работнікам міліцыі (23.4 КаАП). Прысудзілі 14 сутак. Але на волю ён так і не выйшаў. Была заведзеная крымінальная справа, з Акрэсціна яго перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

Згодна з прад’яўленым абвінавачваннем, Кірыл Паўлавец 30 жніўня на плошчы Свабоды заклікаў да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах. Перашкодзіў сваімі дзеяннямі працы транспарту, асабліва аўтобусам (там велізарны спіс аўтобусаў, якія ездзяць па найбліжэйшых маршрутах).

Таксама 9 жніўня - на праспекце Дзяржынскага, вул. Пушкіна, Жукава зноў перашкаджаў руху транспарту (аўтобусы, тралейбусы) і спыняў іх нармальную працу.

На двух папярэдніх судовых пасяджэннях пракурор хадайнічаў аб выкліку ў суд ужо вядомага па многіх працэсах сведкі – супрацоўніка Цэнтральнага РУУС  Мінска Аляксандрава Аляксандра Аляксандравіча.

Аднак сведка так і не з’явіўся. Суд прыняў захады пра забеспячэнне яўкі сведкі на працэс. Не з’явіўся няўлоўны Аляксандраў і 30 сакавіка. Таму суд прыняў рашэнне завяршыць судовае следства без яго.

Падчас судовых спрэчак пракурор Маліко прасіла суд прызнаць Паўлаўца вінаватым і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на тры гады з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (хімія).

Кірыл Паўлавец разам з жонкай.
Кірыл Паўлавец разам з жонкай.

Сёння суддзя Фёдарава агучыла прысуд: тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (хімія). Апроч таго, грамадзянскі зыск камунальнага прадпрыемства "Мінсктранс" за панесеныя страты будзе разглядацца ў грамадзянскім працэсе.

Справа Паўлаўца: сведку Аляксандрава Аляксандра так і не знайшлі

Падчас судовых спрэчак пракурор Маліко прасіла суд прызнаць Паўлаўца вінаватым і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на тры гады з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (хімія).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства