viasna on patreon

Магілёў: вынесены прысуд Івану Ківу за абразу супрацоўнікаў міліцыі

2021 2021-04-05T13:23:53+0300 2021-04-05T13:23:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kiva-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Ківа. Скрыншот з відэа

Іван Ківа. Скрыншот з відэа

Трое супрацоўнікаў міліцыі прад'явілі пазовы ў агульнай складанасці на 13 тыс. рублёў да магілёўца Івана Ківы, абвінавачанага па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).

Справа разглядалася ў судзе Ленінскага раёна Магілёва. Суддзя – Таццяна Рахманенка.

Згодна з матэрыяламі справы, у верасні 2020 года Іван Ківа размясціў пад адным з тэкстаў у групе групе "Народны патруль", якая раней існавала ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте", абразлівы каментар, які утрымліваў ненарматыўную лексіку, паведамляе mogilev.online.

Абвінавачаны ў судзе настойваў, што яго каментар не дакранаўся міліцыянтаў, якія прызнаныя пацярпелымі, паведамляюць naviny.online.

Тым не менш, суддзя пастанавіла, што Ківа павінен выплаціць супрацоўнікам міліцыі Станіславу Белянкову і Ягору Шведзіну па 1 тысячы рублёў, а Уладзіславу Крылову — 850 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

А Івана Ківу асудзілі на два гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу.

Гэта другі абвінаваўчы прысуд за абразлівае выказванне пра супрацоўнікаў міліцыі, размешчанае ў групе "Народны патруль Магілёва". У студзені два гады "хатняй хіміі" прысудзілі 31-гадоваму магілёўцу Ігару Міцянкову. Таксама яго абавязалі выплаціць пацярпеламу міліцыянту Аляксандру Кіркалаву 1 тысячу рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства