На 72 гадзіны затрыманыя арганізатаркі выставы пра беларускіх медыкаў
https://spring96.org./be/news/102783
2021
2021-04-06T09:29:28+0300
2021-04-06T09:29:28+0300
2021-04-06T13:07:42+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/mashina_dyshit_vystavka_-_4.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пасля ператрусаў, якія адбыліся ўчора ў кватэрах Наталлі Трэнінай,Таццяны Гацуры-Яворскай і Юліі Сяменчанкі усе трое былі затрыманыя на 72 гадзіны.
Зараз яны знаходзяцца ў ІЧУ на Акрэсціна, паведамляе TUT.BY.
Муж Гацуры-Яворскай Уладзімір Яворскі, які доўга не выходзіў на сувязь, не затрыманы.
Вядома, што усе яны мелі дачыненне да арганізацыі выставы пра беларускіх медыкаў "Машына дыхае, а я - не".
Гэтая экспазіцыя запрацавала ў прасторы "Месца" на Рэвалюцыйнай 30 сакавіка, а ўжо 1 красавіка санстанцыя і МНС знайшлі ля пляцоўкі парушэнні, таму выставу давялося закрыць.
Таксама ператрус адбыўся на офісе асветніцка-сацыяльнага грамадскага аб'яднання "Звяно".
Пакуль дакладна невядома, у чым іх абвінавачваюць.