viasna on patreon

Два з паловай гады "хіміі" і тысяча рублеў кампенсацыі: берасцейца асудзілі за "негатыўную ацэнку" супрацоўніка РАУС

2021 2021-04-06T16:25:23+0300 2021-04-06T16:25:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kashpanau_brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Кашпанаў у судзе

Аляксандр Кашпанаў у судзе

Шостага красавіка ў судзе Брэсцкага р-на вынеслі прысуд 33-гадоваму Аляксандру Кашпанаву. Яго прызналі вінаватым па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух з паловай гадоў "хіміі" (абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу).

Справу разгледзеў суддзя Сяргей Маручак. Дзяржабвінавачанне прадстаўляў пракурор Шастачук.

У чым прызналі вінаватым?

13 верасня 2020 года Кашпанаў размясціў улёткі ў "неналежным" месцы: за гэта Аляксандру быў прызначаны штраф у 25 базавых велічынь. Але па версіі дзяржабвінавачання, ва ўлётках ёсць падставы для крымінальнай справы: звесткі абразлівага характару ў дачыненні да супрацоўніка Ленінскага РАУС Брэста Андрэя Хвесюка. Тэкст улёткі пра Хвесюка быў узяты з аднаго з телеграм-канала. Там сцвярджалася, што міліцыянт "пасля затрыманняў 9-11 жніўня асабіста збіваў затрыманых у спартзале за тое, што яны няправільна стаялі перад ім на каленях". Таксама Хвясюк называўся "капітанам гестапа". На судзе міліцыянт заявіў пазоў на 1000 рублёў для кампенсацыі яму маральнай шкоды: суддзя задаволіў пазоў.

Усяго, як паведаміла дзяржабвінавачанне, было расклеена 14 улётак. Рабіў Кашпанаў гэта не ў адзіночку, а ў "групе асоб па папярэдняй змове". Крымінальная справа ў дачыненні да "напарніка" выдзелена ў асобную справу.

Што адбывалася на паседжанні?

Ілюстрацыя валанцёркі
Ілюстрацыя валанцёркі "Вясны": суддзя Маручак і дзяржабвінаваўца Шастачук на судовым пасяджэнні пятага красавіка 2021

Віна Кашпанава, згодна з дзяржабвінавачаннем, пацвярджаецца ў тым ліку "копіяй пастановы са справы аб адміністрацыйным правапарушэнні". І заключэннем экспертызы, што тэкст утрымлівае "негатыўную ацэнку" грамадзяніна Хвесюка. Сведкі ж на паседжанне не з'явіліся.

Свае дзеянні Кашпанаў патлумачыў тым, што пасля выбараў у яго пастаянна перад вачыма была інфармацыя аб негатыўных дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі.

Пракурор запрасіў для абвінавачанага Кашпанава два з паловай гады "хіміі" (абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу). Суддзя Маручак вынес менавіта такі прысуд. Таксама пракурор прапанавала суду пакінуць арышт на аўтамабіль Кашпанава, як меру забеспячэння выплаты грамадзянскага пазову ад Хвесюка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства