viasna on patreon

Дэпутат Бундэстага звярнулася да суддзі Трусевіча па справе Караткова: Спадзяюся на прысуд, які не будзе палітычна матываваным Дакумент

2021 2021-04-08T12:50:17+0300 2021-04-08T12:55:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/roessner-tabea.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дэпутат Бундэстага Германіі Табеа Роснэр. Фота: gruene-bundestag.de

Дэпутат Бундэстага Германіі Табеа Роснэр. Фота: gruene-bundestag.de

У сувязі з пачаткам судовага працэсу над палітвязнем Аляксеем Каратковым, дэпутат Бундэстага Германіі Табеа Роснэр звярнулася да суддзі Максіма Трусевіча, прызначаным разглядаць справу Караткова.

“Паважаны спадар Максім Леанідавіч Трусевіч, Паважаны суд! Я б хацела звярнуцца да вас з заклікам правесці справядлівы судовы працэс з захаваннем законнасці. Прымаючы пад увагу палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая гарантуе свабоду сходаў (арт. 35) і свабоду меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выказванне (арт. 33), я перакананая, што спадар Караткоў не можа быць пакараны за рэалізацыю гэтых правоў. Імкненне да дэмакратыі ніякім чынам не павінна карацца”, - звяртаецца Роснэр да Трусевіча.

Дэпутат Бундэстага таксама хацела б нагадаць суддзі, што як дзяржава-удзельнік Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правоў, Рэспубліка Беларусь абавязаная гарантаваць сваім грамадзянам выкананне правоў чалавека, уключаючы права на свабоду сходаў і асацыяцый.

“Я таксама прашу вас улічыць той факт, што спадар Караткоў ужо 7 месяцаў утрымліваецца ў зняволенні, што не можа быць праігнаравана пры вынясенні прысуду. Калі тэрмін зняволення Аляксея Караткова будзе падоўжаны, то ён павінен быць умоўным. Нельга дапусціць, каб спадар Караткоў і далей знаходзіўся ў месцах пазбаўлення волі. Я спадзяюся на справядлівы прысуд суда, які не будзе палітычна матываваным, - просіць Табеа Роснэр.

Справа Аляксея Караткова: сведка спасылаецца на сакрэтныя дакументы і не можа назваць іх змест

У судзе Першамайскага раёна Мінска восьмага красавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да аднаго з распрацоўшчыкаў стартапа MakeML і палітзняволенага Аляксея Караткова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства