viasna on patreon

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенай праваабаронцы Таццяны Гацуры-Яворскай

2021 2021-04-12T15:39:44+0300 2021-04-12T15:39:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gacura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

12 красавіка 2021 года

5 красавіка прайшоў ператрус у кватэры і на дачы ў праваабаронцы Таццяны Гацуры-Яворскай, а таксама ў Грамадскім аб'яднанні "Звяно", якое яна ўзначальвае. Таццяна і яшчэ чатыры чалавекі, якія маюць дачыненне да выставы "Машына дыхае, а я - не", прысвечанай беларускім медыкам і выклікам, з якімі яны сутыкнуліся за апошні час: пандэміяй COVID-19 і палітызацыяй сістэмы аховы здароўя, былі затрыманыя і змешчаныя ў ІЧУ на Акрэсціна. Пасля стала вядома, што ў дачыненні да ўсіх пецярых адбыліся суды ў рамках адміністрацыйнай справы і яны былі прызнаныя вінаватымі ў непадпарадкаванні законнаму распараджэнню ці патрабаванню супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Да Таццяны Гацуры-Яворскай таксама была ўжытая адміністрацыйная санкцыя: штраф у памеры 50 базавых велічынь. Аднак Таццяна не была адпушчаная з будынка ІЧУ, была затрыманая ўжо ў межах крымінальнай справы і пераведзеная ў СІЗА на Валадарскага.

Пацвярджаючы пазіцыю, выкладзеную ў Сумеснай заяве беларускай праваабарончай супольнасці аб недапушчальнасці ціску на праваабаронцаў Таццяну Гацуру-Яворскую і Эніру Браніцкую, лічым пераслед Таццяны Гацуры-Яворскай з боку ўладаў палітычна матываваным, накіраваным на спыненне яе публічнай і негвалтоўнай дзейнасці, накіраванай на абарону правоў чалавека і асноўных свабод, а яе саму палітычнай зняволенай, згодна з п.3.1(b) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены".

У сувязі з гэтым, мы, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі, патрабуем ад адпаведных дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь:

  1. Неадкладнага і безумоўнага вызвалення з-пад варты палітвязня праваабаронцы, кіраўніка Грамадскага аб'яднання «Звяно» Таццяны Гацуры-Яворскай, спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яе.
  2. Спынення пераследу і ціску ў дачыненні да ўсіх праваабаронцаў краіны, а таксама прыцягнення да крымінальнай адказнасці беларускіх праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці ў сувязі з іх законнай дзейнасцю, у тым ліку па вядзенні асветніцкай дзейнасці, аказанні прававой, дабрачыннай і іншай дапамогі ахвярам парушэнняў правоў чалавека, неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсій.
  3. Выканання ўзятых на сябе абавязацельстваў у дачыненні да забеспячэння гарантый ажыццяўлення праваабарончай дзейнасці і прыняцця для гэтага ўсіх неабходных мер.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend);

РГА "Прававая ініцыятыва”;

"Ініцыятыва FORB";

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман канстанта";

Беларускі ПЭН-цэнтр;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт";

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства