Справа Уладзіміра Жыхара: "Мінсктранс" прад'явіў прэтэнзію у памеры 30 тысяч рублёў Дапоўнена
Суд Савецкага раёна Мінска 16 красавіка працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Жыхара, які нібыта выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет “Аса” і нанёс цялесныя пашкоджанні некалькім амапаўцам.
Яго вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:
- частка 1 артыкула 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
- артыкул 364 КК (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў);
- частка 2 артыкула 206 КК (рабаванне, спалучанае з гвалтам, альбо з пагрозай прымянення такога гвалту).
Справу разглядае суддзя Аляксандр Якунчыхін. Дзяржабвінаваўца - пракурор Анастасся Маліко.
Па справе праходзяць восем пацярпелых супрацоўнікаў амапу.
Пачаўся разгляд крымінальнай справы Уладзіміра Жыхара, які нібыта выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет
Сёння ў судзе выступае прадстаўнік прадпрыемства “Мінсктранс”, які прад’явіў Жыхару матэрыяльную шкоду з-за перабояў у працы грамадскага транспарту ў памеры 30 тысяч 1 рубель 82 капейкі.
У судзе даў паказанні пацярпелы амапаваец Сяргей Дзямідаў.
“Я быў у цывільнай форме адзення. Актыўна пачаў дапамагаць затрымліваць. Натоўп ўбачыў, што нас мала. Натоўп бег на нас з мэтай нанесці шкоду транспартнаму сродку. Не ўсе паспелі забегчы ў бусік. Грыбоўскі, напрыклад. Ён схапіўся за поручань. Я не бачыў, хто яго трымаў ззаду. Потым ужо на відэа зразумеў. Са слоў мабільнай групы ён наносіў удары нагой па машыне і па Грыбоўскім. Хтосьці ўдарыў па капоце".
Суддзя пытаееца:
- У чым выявілася пагроза гвалту да вас?
- У натоўпе крычалі: “Фашысты, забойцы. Білі па машыне”.
Дзямідаў заявіў пра пакрыццё маральнай шкоды ў памеры 1 000 рублёў.
Падобныя сведчанні прагучалі з вуснаў амапаўца Антона Кісялёва:
“Я пачуў ўдар па капоце. З правага боку пачуў два хлапкі. Мне здалося, што гэта спецсродкі. Я штурхнуў Жыхара і заўважыў, як ён наносіў адчувальныя ўдары па аўтамабілі. Пасля гэтага я яго не бачыў. Далей была каманда ехаць завулкам Ціхім.
Заўважылі серабрысты бус. Гэта былі нашы калегі.
Хачу заявіць 1 000 рублёў, так як адчуваў пагрозу свайму жыццю і здароўю".
Будзе дапоўнена.