viasna on patreon

"Гэта былі дзеянні чалавека, якога не чуюць": палітвязня Віктара Лосіка асудзілі да чатырох гадоў калоніі

2021 2021-04-19T15:42:23+0300 2021-04-19T16:40:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/losik_sud_mus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 красавіка суд Мінскага раёна вынес прысуд палітвязню Віктару Лосіку. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 339341 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух гадоў калоніі паводле ч.1 арт.339, да чатырох гадоў калоніі — па ч. 2 арт. 339, да месяца арышту — па арт. 341. У выніку праз паглынанне больш мяккага пакарання больш строгім Віктар Лосік асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Справу разгледзела суддзя Новікава. Дзяржабвінавачанне падрымала пракурор Касінская. Пацярпелыя — старшыня ўчастковай выбарчай камісіі ў Хацежына Радзько і яе намесніца Красоўская. Абедзве заявілі пазоў на выплату маральнай шкоды: па тры тысячы рублёў кожнай. Пазоў суддзя Новікава таксама задаволіла.

Суд таксама абавязаў спагнаць з Лосіка дзяржпошліну — 174 рубля, судовыя выдаткі — 492 рубля 44 капейкі.

У чым прызналі вінаватым?

Палітвязня прызналі вінаватым у тым, што ён павесіў на мосце пудзілы з фотаздымкамі міністра ўнуртраных справаў і старшыні выбарчай камісіі Хацежынскага ўчастка для галасавання з надпісам “Не забудем, не простим!”, а таксама ў нанясенні выяваў з беларускім нацыянальным гербам “Пагоня” на збудаваннях і апорах маста. Фотаздымкі пудзілаў былі размешчаны ў чаце "Хацежына для жыцця".

Віктар Лосік прызнаў віну па артыкуле 339 і не пагадзіўся — з артыкулам 341, прынёс прабачэнні пацярпелым, пудзілы з фатаздымкамі якіх вывешваў: прызнаў усе тры факты вывешвання пудзілаў. 

Палітвязня судзяць за пудзілаў і налепкі "Пагоні"

На судзе Лосік заявіў, што пры дачы паказанняў на яго рабілася маральнае і псіхічнае ўздзеянне, раскаянне выраблялася пад пераканаўчыя просьбы супрацоўнікаў РУУС.

Што казалі ў спрэчках?

Праз тры выпадкі пракурор настойваў на паўторнасці дзеянняў. Адвакат настойваў, што злачынства было адно, якое працягваецца ў часе пры выкананні: Лосік замовіў адразу тры пудзілы і планаваў вывесіць іх з партрэтамі канкрэтных асобаў, бо за адну ноч рэалізіваць гэта было фізічна немагчыма.

Пацярпелыя настойвалі на ізаляцыі Лосіка і не знізілі суму маральнай шкоды, нават калі перад судом родныя прапанавалі ім па 500 р. наяўнымі ў якасці кампенсацыі: пацярпелыя адмовіліся ад гэтага. 

Што палітвязень казаў у апошнім слове?

У апошнім слове Віктар Лосік прызнаўся, што яму сорамна за свой ўчынак і прынёс прабачэнні пацярпелым. "Сваімі дзеяннямі з пудзіламі я не ставіў мэты непаважна аднесціся да грамадства. Усё, што я здзейсніў, звязана выключна з тым, якія пасады займалі пацярпелыя — гэта не звязана з аніякай помстай, хуліганствам. Я супраць гвалту, на той момант я не мог дагрукацца да ўладаў і данесці сваю грамадзянскую пазіцыю законнымі спосабамі, таму палічыў, што гэтыя дзеянні дапамогуць мне гэта зрабіць. Думаю, усе прысутныя разумеюць, што мае дзеянні не былі звязаныя з гвалтам ці заклікамі да яго, не неслі пагрозы грамадству. Гэта былі дзеянні роспачнага чалавека, якога не чуюць. Таму мне падаецца, што на свабодзе я быў бы больш карысным грамадству: і асабліва маёй жонцы, дзецям, сталым бацькам".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства