viasna on patreon

Затрыманне Яўгена Юшкевіча і закрыццё "Імагуру". Хроніка пераследу 19 красавіка

2021 2021-04-19T21:41:03+0300 2021-04-19T21:44:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jushkevich_yauhen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу за 19 красавіка: вобшукі, папярэджанні і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Баранавічы

Дырэктар ТАА "Выдавецкі дом "Інтэкс-прэс", галоўны рэдактар газеты Intex-press Уладзімір Янукевіч атрымаў папярэджанне Баранавіцкай міжраённай пракуратуры за інтэрв'ю з экс-кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай выйшла ў нумары Intex-press ад 14 красавіка. У той жа дзень Уладзіміру Янукевічу патэлефанавалі з Баранавіцкай міжраённай пракуратуры і запрасілі на сустрэчу раніцай 15 красавіка. На сустрэчы Баранавіцкі міжраённы пракурор Аляксандр Карлюк зачытаў Уладзіміру Янукевічу вынесенае яму папярэджанне.

Там было сказана, што ў ходзе маніторынгу СМІ ўстаноўлена, што ў нумары Intex-press ад 14 красавіка было апублікавана інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай, якая хаваецца ад органаў крымінальнага пераследу, у дачыненні да якой узбуджаны шэраг спраў за здзяйсненне дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, якая выступае ў тым ліку ад імя Каардынацыйнага савета, «які з'яўляецца экстрэмісцкім фарміраваннем».

Таксама ў папярэджанні было пазначана на патрабаванне Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі" аб недапушчальнасці распаўсюджвання ў сродках масавай інфармацыі і на інтэрнэт-рэсурсах інфармацыі, накіраванай на прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці або якая змяшчае заклікі да такой дзейнасці, гвалту і жорсткасці, іншай інфармацыі, распаўсюджванне якой здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь або забаронена заканадаўствам краіны.

"На жаль, мне не было растлумачана, якія менавіта словы ў інтэрв'ю парушылі, на думку Баранавіцкай міжраённай пракуратуры, дзеючае заканадаўства. Мы расцэньваем гэтае папярэджанне як ціск на свабоду слова і будзем абскарджваць у пракуратуры Брэсцкай вобласці", - сказаў службе маніторынгу ГА " БАЖ " Уладзімір Янукевіч.


Мінск

Стартап-хаб "Імагуру" пазбаўляюць памяшкання, проста будзе зачынена. Холдынг "Гарызонт", у якога стартап-хаб арэндуе прастору, без тлумачэння прычын, у аднабаковым парадку скасаваў кантракт. Пра гэта ў Facebook паведаміла заснавальніца "Імагуру" Таццяна Марыніч, якая з'ўляецца членам асноўнага складу Каардынацыйнай рады.

"Нам дадзены тэрмін вызваліць памяшканне да 30 красавіка. У тэлефоннай размове в.а. дырэктара холдынгу паведаміла, што яна выконвае даручэнне. Відавочна, што гэта загад. Больш таго, гэта палітычны заказ — на знішчэнне бізнесу, на рэпрэсіі супраць мяне асабіста, супраць маёй каманды, супраць тых, хто адважваецца выказваць сваё меркаванне", - пракаментавала Таццяна Марыніч.

Увечары 19 красавіка на сувязь перастаў выходзіць былы следчы Яўген Юшкевіч. Пазней стала вядома, што доам ў яго праходзіць вобшук. Адвакат Яўгена Марыя Колесава-Гудзіліна напісала ў Twitter, што ён затрыманы і знаходзіцца ў СІЗА КДБ. У пастанове на вобшук быў пазначаны артыкул 289 Крымінальнага кодэксу (Акт тэрарызму).

Яўген Юшкевіч ужо затрымліваўся па крымінальнай справе 25 лістапада. Яго падазравалі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх". 4 снежня мера стрымання да Яўгена была змененая на падпіску аб нявыездзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства