viasna on patreon

У камеры на два месцы дзевяць чалавек, у душ – у кайданках. Як цяпер на сутках сядзяць дзяўчаты

2021 2021-04-20T12:15:33+0300 2021-04-20T15:48:47+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/judzina1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За апошні месяц да праваабронцаў "Вясны" паступіла шмат сведчанняў пра значныя пагаршэнне ўмоў утрымання не толькі ў мінскіх ЦІП і ІЧУ, але і ў ізалятарах па ўсёй краіне: збіццё, адабранне матрасаў, адсутнасць перадач, здзекі з боку супрацоўнікаў. 

Стаўленне да дзяўчат не значна адрозніваецца - іх не збіваюць, але часам яно бывае і больш грэблівае з улікам асаблівасцяў фізіялагічных патрэбаў. 

Акрэсціна

Як стала вядома праваабаронцам, Юлія Міхайлава, якую асудзілі на 25 сутак арышту за ўдзел у шпацыры дзяўчат з бела-чырвона-белымі парасонамі, утрымліваецца на Акрэсціна ў жудасных умовах разам з іншымі арыштанткамі.

Вядома, што Юлія знаходзіцца ў двухмясцовай камеры з яшчэ 8 дзяўчатамі: чацвёра спяць па двое на ложках, астатнія на падлозе.

Перадачы, якія прыносяць родныя, зняволеным наўпрост не перадаюць. На прагулкі не выводзяць, а вакно не адчыняецца. Дзяўчатам не хапае кіслароду. Лісты ім таксама не перадаюць.

У камеры няма ні кніг, ні паперы, ні асадак. Дзяўчаты не могуць напісаць скаргі на ўмовы ўтрымання.

Нават туалетную паперу дзяўчатам пастаянна прыходзіцца прасіць.

Пяць чалавек у камеры хварэе, але ніякіх лекаў ім не даюць. Толькі зрэдку могуць выдаць парацэтамол.

Жодзіна

Таццяна (імя змененая – заўв. рэд.) была затрыманая 26 сакавіка і адбывала 13-суткавы арышт у ІЧУ Жодзіна.

На Акресціна дзяўчына была толькі суткі да суда, пры гэтым яна адзначае, што іх там не кармілі – у абед нібыта праз суды, а вячэру на іх “не замаўлялі”. Пасля судовых працэсаў у камеры на 10 чалавек утрымлівалася 20 жанчын.

Таццяну перавязлі ў ІЧУ Жодзіна. Спачатку ў чатырохмясцовай камеры іх было чацвёра, але потым перавялі ў 10-мясцовую, дзе пасля 27 сакавіка іх было ўжо 11 чалавек.

“Ежа была больш-менш, аднак мне было цяжка, таму што я вегетарыянка, а на абед і вячэру давалі кашу, змяшаную адразу з мясам ці тушонкай. Немагчымала было есці капусту, таму калі яе давалі – ўсе адмаўляліся і елі толькі хлеб. На Вялікдзень нават далі вараныя яйкі.

Не хапала кубкаў, вельмі часта шклянку гарбаты мы дзяліла на дваіх ці нават траіх. Аднойчы, мы папрасілі дзевяць порцый супа, бо яшчэ двое адмовіліся, але нам са смехам далі 18 талерак. Навошта так было зроблена – не зразумела”, – распавяла Таццяна.

Сродкі гігіены дзяўчатам прыходзілася выпрошваць – давалі толькі па дзве пракладкі:

“Аднойчы нам увогуле сказалі: “Толькі паспрабуйце рваць прасціны на пракладкі, мы вас самі парвём!” Пасля перадач стала прасцей – валанцёры кожнай паклалі па цэлай пачцы пракладак”.

З 1 красавіка без прычыны ў арыштантак забралі матрасы са словамі: “Гэта не мы, нам загадалі, а мы проста выконваем”. Увечары пачаталі даглядаць рэчы і запужваць – біць дубінкай па стале. У адной з дзяўчат пасля гэтага адбыўся нярвовы зрыў, ёй выклікалі доктара і пасля – хуткую дапамогу, хоць адразу дзяжурныя смяяліся і не верылі.  

Праз некалькі дзён у дзяўчат забралі ўсё, спаць прыходзілася на куртках на падлозе ці металічных ложках, які пакідалі сінякі.

“Перадачкі забіралі “па раскладзе”: да пятніцы тое, што хутка псуецца, да панядзелку – абсалютна ўсё. Адна змена казала, што можна пакінуць гарбату і спецыі, а на наступны дзень іншая змена забірала і гэта”.

Праз пару дзён пасля перадачы (у ІЧУ Жодзіна прыём перадач па серадах – заўв. рэд.) у дзяўчат забралі ўсе ручкі, паперу, сшыткі, сканворды, размалёўку-антыстрэс. Забралі нават часопіс, які прыйшоў поштай і прайшоў цэнзуру. Кніг не выдавалі і не перадавалі, быў толькі Новы Запавет.

З выклікам турэмнага доктара былі праблемы, лекі не выдаваліся.

Віцебск

Увечары 19 красавіка з віцебскага ізалятару часовага ўтрымання выйшла на волю Крысціна Юдзіна, якая была затрыманая на Дзень волі і адбыла за кратамі 25 сутак, піша “Віцебская Вясна”.

Крысціна Юдзіна каля сцен СІЗА-2 у Віцебску. Фота
Крысціна Юдзіна каля сцен СІЗА-2 у Віцебску. Фота "Віцебская Вясна"

Дзяўчына паведаміла, што ўмовы ўтрымання ў віцебскім ІЧУ значна пагоршыліся ў параўнанні з тым, як было раней. З 1 красавіка ў ІЧУ ўвялі рэжым, які прадугледжвае шмат забаронаў.

Апошнія 19 сутак я правяла ў вельмі цяжкіх умовах: забаронена амаль усё. Нават кнігі і сшытак з асадкай выдаюць толькі на 30 хвілін у дзень. Па калідорах мяне вадзілі ў наручніках, нават у душ, – расказала Крысціна Юдзіна.

Паводле Крысціны, яе хацелі адправіць адбываць суткі ў камеру адну. Каб выказаць пратэст, яна адмовілася ад ежы. Толькі пасля гэтага дзяўчыну перавялі ў іншую камеру.

Калі толькі трапіла ў ІЧУ, мяне апытаў лекар, пацікавіўся, ці ёсць у мяне хранічныя захворванні. Я пералічыла ўсе свае хваробы. Але гэта ніякім чынам не паўплывала на ўмовы адбыцця. Калі я прасіла таблеткі амепразолу ад гастрыту, лекарка мне адмовіла і параіла звярнуцца да сваякоў. А начальнік ІЧУ прапанаваў весці здаровы лад жыцця», – распавяла віцяблянка.

Крысціна кажа, што цяпер ад 6-й раніцы і да самага адбою з камеры забіралі матрац і коўдру. Прыходзілася сядзець увесь дзень на лаўцы ці на падлозе, падаслаўшы ручнік.

Як даведалася, матрацы забіралі толькі з тых камер, дзе сядзяць палітычныя. Сукамерніцы, якіх перавялі з Полацку, таксама былі пазбаўленыя магчымасці карыстацца матрацамі днём. На гэтай падставе нават узнік канфлікт. Каб не рабіць нікога закладнікам гэтай сітуацыі, я папрасілася ў асобную камеру, – тлумачыць Крысціна.

Па яе словах, яна двое сутак адседзела ў камеры адна.

Перадачы ад 1 красавіка таксама забаранілі. Да гэтага часу я паспела атрымаць адну, астатнія, з пазнакай возврат, я атрымала, калі выйшла з ізалятару. Прычым мне не перадалі нават сродкі гігіены, якія ў самім ізалятары ніхто не выдаваў, – распавяла Крысціна.

Таксама ад пачатку красавіка зʼявілася новае правіла: падʼём па 2 разы за ноч на праверку.

Пасля 25 сутак у такіх умовах Крысціна адчувае сябе не вельмі добра, па дарозе дахаты скардзілася на галавакружэнне і слабасць. За ўтрыманне ў ізалятары Крысціне давядзецца заплаціць 362 рублі. Яна мае намер дазнацца, ці мелі супрацоўнікі ІЧУ законныя падставы ставіцца такім чынам да яе і сукамерніц.

Буда-Кашалёва

Анастасіі Перавошчыкавай, якая адбывае 105 сутак адміністрацыйнага арышту, зрабілі больш жорсткімі ўмовы ўтрымання, паведамляюць naviny.online са спасылкай на маці дзяўчыны.

Некаторы час таму Анастасію перавялі адбываць пакаранне з Гомеля ў Буда-Кашалёва.

"Падрабязнасцяў не піша, але крыўдней за ўсё, што пісьмовыя прыналежнасці выдаюць на абмежаваны час. Таму яна просіць тых, хто ёй піша, не крыўдзіцца, калі не атрымліваецца адказваць. А лісты ёй канкрэтна затрымліваюць, потым прыносяць адразу па некалькі", — адзначыла маці.

Перавошчыкава вельмі любіць маляваць і чытаць, але цяпер ёй абмежавалі такую магчымасць.

"Раней у лістах яна пісала, што трымаецца. Дзякавала ўсім за лісты, алоўкі, паперу. Цяпер яна напісала, што праз абмежаванні і тое, што забіраюць пісьмовыя прыналежнасці, не зможа хутка адказваць людзям", — сказала маці дзяўчыны.

Анастасія Перавошчыкава знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання з канца студзеня, за выключэннем некалькіх дзён на волі. Тэрмін яе арышту павінен скончыцца 9 траўня. Нядаўна яе маці атрымала дакументы аб тым, што за першы месяц арышту дзяўчына павінна 406 рублёў — "за харчаванне ў ІЧУ". Усяго за час знаходжання ў ІЧУ Перавошчыкавай прыйдзецца заплаціць 1421 рубель.


Калі вы былі падвергнутыя адміністрацыйнаму пераследу і вам неабходна дапамога - звяртайцеся ў "Вясну". 

Таксама праваабаронцы прапануюць запоўніць анкеты пра ўмовы ўтрыманне ў ізалятары і справядлівасць судовага працэсу

Новыя сведчанні пра ўмовы ўтрымання арыштантаў у ІЧУ Жодзіна, Бабруйска і Магілёва

11 красавіка з ізалятараў часовага ўтрымання былі вызваленныя больш за 100 чалавек, якіх затрымалі 27 сакавіка і асудзілі на 15 сутак арышту. Нягледзячы на нядаўнюю спробу кіраўніцтва ЦІП апраўдацца і адмаўляць стварэння недапушчальных умоў утрымання арыштантаў, людзі працягваюць сведчыць пра катаванні ў ІЧУ ў розных гарадах краіны.

"Правілы спушчаны былі з самых вышэйшых кабінетаў". Мастак Яўген Лукашэвіч пра суткі ў Лідскім ЦІП

Мастак Яўген Лукашэвіч быў арыштаваны 26 сакавіка на 15 сутак за вывешаны бела-чырвона-белы сцяг на фасадзе свайго дома. Знаходзячыся за кратамі Яўген Лукашэвіч рабіў замалёўкі, пакуль 1 красавіка ў “палітычных” не забралі амаль усе рэчы. Мастак распавёў ПЦ “Вясна” пра ўмовы ўтрымання ў Лідскім цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства