viasna on patreon

Следчыя прыйшлі да лідара метал-гурта Gods Tower, затрыманая топ-менеджарка: хроніка пераследу 21 красавіка Дапоўнена

2021 2021-04-21T20:26:00+0300 2021-04-22T09:24:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/navazhylau-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзіслаў Наважылаў.

Уладзіслаў Наважылаў.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу за 21 красавіка: затрыманні за бел-чырвона белую сімволіку, вобшукі, папярэджанні і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Да лідара метал-гурта Gods Tower Лэслі Найфа (Уладзіслава Наважылава) прыйшлі са Следчага камітэту.

Папярэдне, як паведамляе тэлеграм-канал BY_kulture яму можа пагражаць крымінальная справа за абразлівы каментар у Facebook.

У жніўні мінулага года ён убачыў на YouTube Запіс сустрэчы з Генадзем Салаўём, старшынёй Гомельскага аблвыканкама. Па словах Уладзіслава, чыноўнік на той сустрэчы не адказваў на пытанні, таму ён пакінуў пра гэта адпаведны каментар з ацэнкай Салаўя. Як падкрэслівае Наважылаў, у ім не было мата і прысутнічала адсылка да твора Мікалая Гогаля.

Але сёння, 21 красавіка, да Наважылава прыйшлі супрацоўнікі СК. Яму паведамілі, што ён з'яўляецца падазраваным па крымінальнай справе (нумар артыкула Уладзіслаў не запомніў). Даваць паказанні без адваката музыка адмовіўся, піша TUT.BY.


У Мінску затрыманая топ-менеджэр ў IT кампаніі і бізнес аналітык Людміла Сініла. Па інфармацыі сяброў - забралі з працы за вывешаны на балконе сцяг.


Праваабаронцам таксама паведамляюць пра затрыманне Алега і Аляксея Севярына, а таксама Міхаіла Янчыка і Адама Шпакоўскага.


Яну Апасаву з Копішча пасля агляду памяшкання адвезлі на апытанне, потым паведамілі, што адвезлі ў ІЧУ па вуліцы Скарыны. Таксама ў Копішчы быў затрыманы і Алег Лялік.


Чацвярым затрыманым па справе аб падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту прад'яўленае абвінавачванне ў змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам.

Як піша @tass_agency, усе яны даюць прызнальныя паказанні і супрацоўнічаюць са следствам.

Нагадаем, раней паведамлялася пра затрыманне па гэтай справе Рыгора Кастусёва, Юрася Зянковіча і Аляксандра Фядуты.


Гродна

Гродзенскую краму сувеніраў «Адметнасць» абавязваюць даць тлумачэнні гарадскім уладам наконт продажу бела-чырвона-белай сімволікі і іншых рэчаў. Жыхар вёскі ў Верхнядзвінскім раёне звярнуўся са скаргамі на краму ў тры гродзенскія інстанцыі. піша "Наша Ніва".

Запыт на прадастаўленне інфармацыі на імя уласніка Сяргея Верамеенкі 21 красавіка перадаў у краму «Адметнасць» асабіста супрацоўнік Упраўлення гандлю гродзенскага гарвыканкама. Рэдакцыя Hrodna.life азнаёмілася з дакументам.


Жлобін

Сёння ў Жлобіне міліцыя затрымала былога працаўніка БМЗ і чальца незалежнага прафсаюзу Дзмітрыя Яфрэмава. На яго складзены пратакол за выказванне ў відэароліку, які міліцыя трактавала як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства, дзе Дзмітрый разам з іншымі былымі працаўнікамі казаў, што яны працягваюць выказваць актыўна сваю грамадзянскую пазіцыю і іх "не разбіць, не спыніць, не стрымаць".

Дзмітрый Калупаха
Дзмітрый Яфрэмаў

Заўтра суд. Да суду Дзмітрыя змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. За выказванне свайго меркавання ў гэтым роліку жлобінскі суд ужо пакараў Ганну Калупаху 10 суткамі арышту, піша чат "Гомельскай Вясны".


Баранавічы

У дачыненні да галоўнага рэдактара Intex-press пачалі адміністрацыйны працэс, вырашаецца пытанне пра крымінальны пераслед.

Як піша @bajby, апытанне галоўнага рэдактара баранавіцкай газеты Intex-press Уладзіміра Янукевіча ў Баранавіцкім ГАУС 21 красавіка доўжылася 4,5 гадзіны. Складзеныя два адміністрацыйныя пратаколы і праводзіцца праверка аб завядзенні крымінальнай справы.

Раней Янукевічу вынеслі пракурорскае папярэджанне за інтэрв'ю з Ціханоўскай.


Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства