viasna on patreon

Як там Марфа? Размова з Таццянай Гацура-Яворскай, якая сядзела ў СІЗА-1 разам з Марыяй Рабковай – у падкасце “Вясна прыйдзе” Аўдыё

2021 2021-04-21T22:43:29+0300 2021-04-22T18:15:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ikonka-20.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца "Вясны" Марфа Рабкова ўжо сем месяцаў знаходзіцца ў СІЗА-1. Звестак пра яе мала – з-за інфармацыйнай блакады. Але праваабаронца Таццяна-Гацура Яворская тыдзень правяла з Марфай у адной камеры! Гэта стала скарбніцай інфармацыі пра Марфу.  У 20-м выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" распытваем у Таццяны, як жа там Марфа? У выпуску пачуем:

  • як Марфа жартуе
  • як бавіць час
  • з-за каго Марфа не магла сядзець на ложку
  • пра што распытвала
  • якія цяжкасці пераносіць
  • якія лісты ёй пісалі з-за мяжы
  • “Ці не дарэмна я тут сяжу?”

“Пазітыўны, прынцыповы чалавечак, я не ведаю, чым яе можна прабіць, — сказала Таццяна Гацура-Яворская пра Марфу, — Мне б вельмі хацелася пазнаёміцца з ёй на волі: не ў статусе палітвязня, а ў статусе свабоднага чалавека”. 

Слухайце выпуск падкаста таксама на  SoundСloud і YouTube.

Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі! 

А таксама спампуйце мабільную версію Soundcloud для таго, каб слухаць выпускі нашага падкаста праз мабільны тэлефон.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся сюды: viasnapryjdzie96@gmail.com


Падрабязней пра дзейнасць Марфы Рабковай можна пачуць у 16-м выпуску падкаста:

Голас Марфы. Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай

Праваабаронца "Вясны" Марыя Рабкова ўжо тры месяцы знаходзіцца ў СІЗА№1 (Мінск, вуліца Валадарскага). Тым часам Марфу чакаюць яе муж Вадзім Жаромскі, валанцёры (Марфа каардынавала Валанцёрскую службу "Вясны"), а таксама многія беларускі і беларусы. Чакаюць яе і каты — Марфа сама была валанцёркай у каціным прытулку

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства