viasna on patreon

Вынесены прысуд Вользе Насыр, якая абразіла прэзідэнта

2021 2021-04-23T10:03:39+0300 2021-04-23T10:03:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pershamaiski-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Першамайскага раёна Мінска. Фота: naviny.by

Суд Першамайскага раёна Мінска. Фота: naviny.by

У судзе Першамайскага раёна Мінска 23 красавіка вынесны прысуд па крымінальнай справе, заведзенай на 30-гадовую Вольгу Насыр. Яе абвінавачваюць у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (частка 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу).

Справу разглядаў суддзя Максім Трусевіч. Дзяржабвінаваўца - пракурор Ганна Лапянок.

Да суда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб невыездзе. Раней яна прымала ўдзел у масавым мерапыемстве 23 студзеня і была затрыманая на трое сутак.

Згодна з матэрыяламі справы Вольга Насыр у адным з Telegram-каналаў размясціла ў дачыненні да кіраўніка дзяржавы паведамленні з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі. Гэтая інфармацыя стала даступная неабмежаванаму кола карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт. Сярод іншага назвала яго "вусатым тараканам".

Пасля вывучэння матэрыялаў справы ў пракуратуры Першамайскага раёна Мінска прыйшлі да высновы  аб абгрунтаванасці абвінавачвання, дастатковасці сабраных доказаў, поўным і аб'ектыўным даследаванні абставінаў злачынства. Пагадзіліся з кваліфікацыяй зробленага па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Вольга разведзеная, мае дзіця 9 гадоў. Раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася.

Віну прызнала цалкам, у здзейсненым раскайваецца, кажа, што трэба было прытрымаць эмоцыі.

У вольны час пісала ў телеграм чатах. Пасля прачытаных навін не магла стрымаць сябе. У верасні пісала ў групе Менск 97, затрымалі 22.01.2021 г.

Дзяржабвінаваўца на папярэднім пасяджэнні запрасіў для Вольгі абмежаванне волі тэрмінам на адзін год без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Суддзя Максім Трусевіч вынес прысуд такі, які і запрасіў пракурор - адзін год "хатняй хіміі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства