viasna on patreon

За паклёп на супрацоўніка міліцыі аршанцу прысудзілі два гады "хіміі"

2021 2021-04-23T14:19:39+0300 2021-04-23T14:19:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/orsha-sud-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Оршы і Аршанскага раёна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя

Суд Оршы і Аршанскага раёна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя

У судзе Аршанскага раёна і горада Оршы 23 красавіка вынесены прысуд мясцоваму жыхару Максіму Шаўлінскаму. Яго абвінавацілі ў паклёпе на супрацоўніка міліцыі па артыкуле 188 Крымінальнага кодэксу (паклёп).

Справу разглядаў суддзя Мікалай Драгуноў.

Пацярпелы па справе – супрацоўнік міліцыі Вішнеўскі.

Сайт orsha.eu паведамляе, што пасля выбараў у рабочым чаце адной гандлёвай кампаніі, прадстаўніцтва якой ёсць у Оршы, людзі акрамя сваіх рабочых пытанняў абмяркоўвалі і падзеі ў краіне. Нехта ў агульны чат скінуў фотаздымак міліцыянта Вішнеўскага, які тады (фотаздымак) актыўна блукаў па сеціве. Работнікі ў запале тых падзеяў негатыўна выказаліся і пра самога міліцыянта і пра тое, што адбывалася.

Калі пратэсты пайшлі на спад, а міліцыя пачала рэпрэсіі, першым з гэтай гандлёвай кампаніі «дзёрнулі» Арцёма Кандрацьева. Яго затрымалі на трое сутак і распачалі крымінальную справу. У выніку Арцём атрымаў 1,5 гады «хіміі», хаця яшчэ на волі, пакуль ідуць апеляцыі.

Пасля сканчэння суда і следства па Кандрацьеву, узяліся і за Максіма Шаўлінскага. Малады чалавек, даволі нефармальнага выгляду, які хоць і працуе ў гандлі, больш займаецца музыкай: сам піша якасную электронную музыку, аднаўляе старое музычнае абсталяванне.

На момант першага затрымання ў яго літаральна тыдзень таму нарадзілася чарговая дачка. Увогуле Максім выхоўвае чатырох дзяцей: двое ад першага шлюбу жонкі  і двое сваіх, адной з якіх — малодшай дачцэ — яшчэ не споўнілася двух месяцаў.

Сёння суддзя Драгуноў агучыў прысуд – два гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.

Шаўлінскі таксама абавязаны выплаціць пацярпеламу 1 000 рублёў кампенсацыі за маральны ўрон.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства