viasna on patreon

Зняволеныя праваабаронцы и валанцёры “Вясны” ўганараваныя прэміяй “Homo Homini”

2021 2021-04-28T09:24:48+0300 2021-04-28T09:36:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/viasna-homo-homini.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэмія “Homo Homini” за 2020 год будзе ўручаная беларускім праваабаронцам, якія зараз знаходзяцца ў зняволенні і прызнаныя палітвязнямі – Марфе Рабковай, Андрэю Чапюку, Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы.

"Чэшская грамадская арганізацыя “Чалавек у бядзе” (People in Need) узнагародзіць прэміяй Homo Homini чатырох сябраў беларускай праваабарончай арганізацыі "Вясна", якія падвяргаліся пераследам за адсочванне затрыманых пратэстоўцаў, дакументаванне парушэнняў правоў чалавека і аказанне дапамогі ахвярам міліцэйскага гвалту. Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі за законную праваабарончую дзейнасць,"паведамляецца на старонцы арганізацыі ў фэйсбуку.


Прэмія «Чалавек чалавеку» (Homo Homini) - прэмія ў галіне правоў чалавека, заснаваная ў 1994 годзе чэшскай няўрадавай арганізацыяй "Чалавек у бядзе". Прысуджаецца асобам, якая ўнесла «значны ўклад у прасоўванне правоў чалавека, дэмакратыі і негвалтоўных метадаў вырашэння грамадска-палітычных канфліктаў». Уручаецца падчас штогадовага кінафестывалю дакументальных фільмаў аб правах чалавека "Адзін Свет".


За ўвесь час свайго існавання прэмія была ўручаная двум дзесяткам праваабаронцам і дысідэнтам з розных краінаў свету. У 2005 годзе яе атрымаў і беларускі праваабаронца, старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі. Прэмію ўручаў вядомы грамадзкі дзеяч і палітык Вацлаў Гавэл.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства