viasna on patreon

Міліцыя ізноў цікавіцца Ігарам Банцэрам, перавод Пушкіна ў СІЗА: хроніка палітычныга пераследу 28 красавіка Дапоўнена

2021 2021-04-28T12:06:15+0300 2021-04-28T16:17:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ales_pushkin_khudozhnik_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Грамадзянаў забіраюць з дома, затрымліваюць на дваравых маршах,  адбываюцца вобшукі і допыты. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Стала вядомай дата суду над актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» і Паўлам Севярынцам

Працэс пачнецца ў Магілёўскім абласным судзе 12 траўня.

12 траўня ў Магілёўскім абласным судзе пачнецца разгляд справы актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Дзмітрыя Казлова, Максіма Вінярскага і Андрэя Войнічаінфармуе тэлеграм-канал кампаніі.

Разам зь імі таксама будуць «судзіць» сустаршыню аргкамітэту па стварэньні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Паўла Севярынца і грамадзкую актывістку Ірыну Шчасную.


Мастака Алеся Пушкіна сёння перавязуць з Гродна ў Мінск ў СІЗА на Валадарцы. Верагодная прычына — аб'яднанне “справы Пушкіна” са справай "Саюза палякаў", паведамляе @belsat.

Фота

Пушкіна вінавацяць паводле арт.130 ч.3 КК (распальванне нацыянальнай, расавай ды іншай варажнечы) за партрэт антысавецкага партызана. Мастаку пагражае да 12 гадоў турмы.


У Калінінградскай вобласці Расеі затрымалі актывіста з Буда-Кашалёва Івана Саўціна. Увосень на яго завялі некалькі крымінальных спраў. Ён з'ехаў за мяжу.

Увосень, калі ў Гомелі і вобласці праходзілі акцыі пратэсту, Іван Саўцін браў у іх удзел, у тым ліку як валанцёр. У верасні яго арыштавалі за ўдзел у недазволенай акцыі на 15 сутак. Потым Саўцін з'ехаў за мяжу. Дакладна вядома, што адна з крымінальных спраў — за непраўдзівае паведамленне пра небяспеку (артыкул 340 Крымінальнага кодэксу), піша Радыё Свабода.


Чатыры тэлеграм-каналы з Віцебшчыны прызналі экстрэмісцкімі. Гэта —  “Орша 97%”, “Наваполацк і Полацк 97%”, “Партызаны” і “Vitebsk_Юг”. Міліцыя займаецца пошукам адміністратараў тг-каналаў, якія прызнаныя экстрэмісцкімі.

“Ліда 97%” таксама прызнаная экстрэмісцкім тэлеграм-чатам. Адпаведнае рашэнне прыняў суд Лідскага раёна.


Гародня

Гарадзенскага музыку і палітзняволенага Ігара Банцэра шукаюць міліцыянты. Беларускае Радыё Рацыя паведамляе, што Ігар здзіўлены тым, што яго пачалі па тэлефоне выклікаць у міліцыю:

– Супрацоўнік міліцыі не назваўся, сказаў, што тэлефануе з Ленінскага РАУСа, каб сказаць, што ў мяне нейкія неаплачаныя штрафы.

Па словах Ігара, пасля тэлефанаванняў пад вокнамі памяшкання, дзе ён знаходзіўся,  пачалі з’яўляцца міліцыянты і людзі ў цывільным:

– Пачалі нейкія дзіўныя „спадары” хадзіць пад вокнамі. Прыехала машына з Ленінскага РАУСа. У мяне нібыта нейкі неаплачаны штраф.


Гарадзенку Таццяну Тарун выклікалі сёння ў Следчы камітэт. Папярэдне вядома, што выклік звязаны з абразай у адным з тэлеграм -каналаў супрацоўніка міліцыі.


Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства