viasna on patreon

100 дзён за кратамі. Чым жыве праваабаронца-палітвязень Леанід Судаленка

2021 2021-04-28T13:50:26+0300 2021-04-28T13:59:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudalienka-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

Сто дзён таму, раніцай 18 студзеня, па дарозе на офіс быў затрыманы старшыня Гомельскага аддзялення «Вясны» Леанід Судаленка.

А перад гэтым, 5 студзеня ў грамадска-палітычным цэнтры на вуліцы Палескай, 52, дзе знаходзіцца ў тым ліку і офіс "Гомельскай Вясны", адбыўся ператрус, які доўжыўся больш за 9,5 гадзін. Увесь гэты час у офісе знаходзіўся і Леанід. Пасля ператрусу яго даставілі ў УБАЗ, затым адпусцілі. Таксама правялі ператрус у яго доме.

На працягу 2020 года Леанід Судаленка аказваў юрыдычную дапамогу пры абскарджанні пастаноў, вынесеных судом за ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах, якія адбываліся ў Гомелі пасля выбараў прэзідэнта. 

За сваю праваабарончую дзейнасць Судаленка быў удастоены прэстыжнай французскай прэміі "Свабода-Роўнасць-Братэрства" ў 2019 годзе. У тым жа годзе беларускай праваабарончай супольнасцю ён быў узнагароджаны Нацыянальнай прэміяй за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў намінацыі "Праваабаронца года".

Зняволеныя праваабаронцы и валанцёры “Вясны” ўганараваныя прэміяй “Homo Homini”

Прэмія “Homo Homini” за 2020 год будзе ўручаная беларускім праваабаронцам, якія зараз знаходзяцца ў зняволенні і прызнаныя палітвязнямі – Марфе Рабковай, Андрэю Чапюку, Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы.

Леаніду было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Да суда палітвязень Судаленка утрымліваецца ў гомельскім СІЗА №3. Сувязь са знешнім светам падтрымлівае праз актыўнае ліставанне са знаёмымі, сябрамі і калегамі.

Ягоныя лісты на волю вылучае высокая энэргетыка, за кратамі ён не сядзіць склаўшы рукі, а намагаецца выкарыстаць час змушанай няволі з найбольшай эфектыўнасцю.

У адным з апошніх лістоў да праваабаронцы Аляксея Лойкі ён просіць, каб той яму даслаў яму рашэнне КПЧ ААН па справе Алеся Бяляцкага.

“Хачу ўжо планаваць сваё паведамленне суда. Ведаю, што ў яго справе права на асацыяцыю дакладна парушана, а вось якія яшчэ там парушэнні - не памятаю. Яшчэ ўказ аб памілаванні анансуюць, накшталт у сярэдзіне красавіка ўступае ў сілу, раздрукуй і прыйшлі, хоць упэўнены, што мяне не закране, там дакладна прызнанне віны і раскаянне будуць вызначальнымі. Але ўсё ж, хоць суседзяў пракансультую”, - піша ён у сваім лісце.

Далей Леанід паведамляе, што атрымаў натхняльны ліст дзяўчыны з Менска, якая піша, што вучылася на курсах па правах чалавека і слухала ягоную лекцыю.

Цытата:

"Яшчэ тады, шмат гадоў таму Ваш прафесіяналізм і падыход да справы мяне вельмі захапілі ў нават натхнілі. Менавіта таму я зараз хачу вас падтрымаць і падбадзёрыць. Не толькі ваша юрыдычная, але і адукацыйная дзейнасць маюць велізарны сэнс і карысць. Я вельмі рада, што ў маладым узросце мне папаліся Вы, школа ПЧ і ўсё, што звязана з абаронай правоў чалавека! Вашы прыклад вельмі натхняе, дзякуй вам!»

Менавіта дзякуючы перапісцы Судаленкі з Аляксеем Лойка нядаўна стала вядома, што справа Леаніда Судаленкі вылучаная ў асобную вытворчасць і суд хутчэй за ўсё адбудзецца ў Гомелі:

“Быў у мяне следчы, аднаёміў з новым складам следчай групы. Справа вылучаная ў асобную вытворчасць, значыць у сталіцу дакладна не паеду. Суд будзе твут, па месцы…”

Тэрмін утрымання пад вартай праваабаронцу Леаніду Судаленку падоўжаны да 18 мая, і гэта відаць яшчэ не апошняя дата ў ягоным зняволенні.

Ліставанне праваабаронцы з палітвязнем Леанідам Судаленкам далучаюць да крымінальнай справы?

Нядаўна стала вядома, што тэрмін утрымання пад вартай падоўжаны да 18 мая. Гомельская Вясна апублікавала ўрывак з ліста, у якім Леанід Судаленка піша, што пра яго "забыліся тыя, хто сюды кінуў".


Падтрымаць Леаніда лістамі салідарнасці, тэлеграмамі, грашовымі пераводамі можна па адрасе:

Адрас для лістоў: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Леаніду Леанідавічу Судаленку

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства