viasna on patreon

"Хочацца верыць, што некалі краіна стане свабоднай". Апошняе слова Уладзіміра Жыхара ў судзе

2021 2021-04-28T19:44:26+0300 2021-04-28T19:47:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhyhar-2021.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Жыхар. Фота з сацыяльных сетак.

Уладзімір Жыхар. Фота з сацыяльных сетак.

Суд Савецкага раёна Мінска 28 красавіка працягваў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Жыхара, які нібыта  выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет “Аса” і нанёс цялесныя пашкоджанні некалькім амапаўцам.

Яго вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • частка 1 артыкула 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
  • артыкул 364 КК (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў);
  • частка 2 артыкула 206 КК (рабаванне, спалучанае з гвалтам, альбо з пагрозай прымянення такога гвалту).

Справу разглядае суддзя Аляксандр Якунчыхін. Дзяржабвінаваўца - пракурор Анастасся Маліко.

Па справе праходзяць восем пацярпелых супрацоўнікаў амапу: Дзямідаў, Кісялёў, Грыбоўскі, Колчын, Назараў, Іван Леснікоў, Сяргей Бурак, і Крукаў.

Па матэрыялах следства13 верасня Жыхар з групай асоб удзельнічаў ў парушэнні грамадскага парадку ( парушэнне працы транспарту, перашкаджалі працаваць цырульні “Кот Матроскін”, Фікс-Прайсу, Белфармацыі), тым самым  абмежавалі права грамадзян на свабодную працу і адпачынак.

Па дарозе ў Дразды, па Ціхаму завулку каля дома 6, маючы ідэю прымянення гвалту да супрацоўніка амапу Грыбоўскага, схапіў яго і паспрабаваў выцягнуць з аўтамабіля. Пагражаў прымяненнем гвалту камандзіру Бураку, Дзяміду, Кісялёву, Крукаву з мэтай перашкодзіць іх абавязкам. Спрабаваў таксама выхапіць траўматычны пісталет.

Пачаўся разгляд крымінальнай справы Уладзіміра Жыхара, які нібыта выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет

13 верасня 2020 года ў Мінску праходзіў Марш герояў. Падчас яго затрымалі «ўдзельнікаў беспарадкаў, якія напалі на супрацоўнікаў АМАПа». Сілавікі паведамілі, што пратэстоўцы «закідалі міліцыянтаў камянямі і бутэлькамі, а невядомы ў раёне Драздоў выхапіў у міліцыянта траўматычны пісталет».

На працэсе 28 красавіка адбыліся судовыя спрэчкі, з апошнім словам выступіў абвінавачваны.

На што звяртаў увагу абаронца?

Абаронца растлумачыў, што сведка Аляксандр Аляксандровіч, які затрымліваў Жыхара, у дасудовым пасяджэнні не быў дапытаны, таму што такога чалавека відаць, не існуе.

Што тычыцца парушэнняў працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый, якія інкрымінуецца Жыхару, узнікаюць пытанні: вуліцы былі заблакаваныя супрацоўнікамі міліцыі і казаць, што менавіта Жыхар дапусціў спыненне транспарту недапушчальна

Паводле пратакола допыту ад 15 верасня, Жыхар рухаўся па пешаходнай частцы дарогі і гэта засведчыў невядомы сведка Александровіч.

- Дык якім чынам, рухаючыся па пешаходнай частцы абвінавачваемы мог перашкаджаць руху транспарту?

Нагадаем,  прадстаўнік прадпрыемства “Мінсктранс” прад’явіў Жыхару матэрыяльную шкоду з-за перабояў у працы грамадскага транспарту  ў памеры 30 тысяч 1 рубель 82 капейкі.

Але як Жыхар мог заблакаваць усе маршруты? Скажам, тралейбус маршрута 92 “Карастаянава-Чыжоўка” ўвогуле не перасякае шлях руху мітынгоўцаў, а тралейбус №4 па выхадных не ходзіць увогуле.

З нагоды іншых артыкулаў (частка 2 артыкула 206 КК (рабаванне, спалучанае з гвалтам, альбо з пагрозай прымянення такога гвалту):

пісталет Аса ў пацярпелага амапаўца Леснікова забіраў зусім іншы чалавек, на відыёзапісу прэс-цэнтра МУС відаць, што Жыхара збіваюць два чалавекі, наносяць не менш за 10 удараў, хоць прызнаецца ў гэтым збіцці толькі адзін Крукаў, які нанёс толькі адзін удар, з ягоных  слоў. Пад час допыту ў судзе пацярпелыя амапаўцы блытаюцца ў паказаннях, кажуць, што не памятаюць дакладна, бо шмат часу прайшло.

Акрамя гэтага Жыхар напісаў заяву у РАУС, што яго моцна збілі, заяву гэтую нават не прынялі, што з'яўляецца злачынствам.

Пракурор Анастасія Маліко запрасіла для Жыхара пяць год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Апошняе слова Уладзіміра Жыхара

“Я не ведаю, што сказаць у гэтай сітуацыі, у гэтай краіне, дзе выбарчыя правы мае не ўлічваюцца, дзе можна вось так выварочваць усё, што заўгодна, дзе грамадзянскія правы дадзеныя нам Канстытуцыяй, а менавіта выйсці і адкрыта выказаць сваё меркаванне, парушаныя.  У нас адабралі права абараняць сваё жыццё.

 Хочацца верыць, што некалі краіна стане свабоднай і наш народ будзе жыць на сваёй зямлі.

 Яшчэ мне хацелася б выказаць падзяку людзям, якія прыйшлі мяне падтрымаць.”

Прысуд будзе абвешчаны 30 красавіка ў 14-30.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства