viasna on patreon

У Гомелі аднавілася справа за закладку муляжоў выбухоўкі

2021 2021-05-04T18:21:46+0300 2021-05-04T18:56:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zialkouski-02-kopija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Зялкоўскі. Фота: Моцныя навіны.

Яўген Зялкоўскі. Фота: Моцныя навіны.

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 4 траўня аднавіўся разгляд крымінальнай справы пра “выбухоўку”. На лаве падсудных  – 31-гадовы Яўген Зялкоўскі.  Спачатку яго вінавацілі ў асабліва злосным хуліганстве па ч.3 артыкула 339 КК РБ, за што прадугледжаная крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі аж да 10 год.

Суд адбываецца ў закрытым рэжыме. Справу разглядае суддзя Алеся Осіпава.

Сёння, 4 траўня, у судзе Цэнтральнага раёна Гомеля пасля працяглага перапынку аднавілася слуханне крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да 31-гадовага Яўгена Зялкоўскага. Мужчыну абвінавачваюць у тым, што восенню мінулага года ён двойчы ўсталёўваў у бязлюдных месцах б-ч-б- сцягі, размяшчаючы паблізу скрынкі, якія можна было прыняць за выбуховыя прылады. На справе ж у скрынках знаходзіліся пара падшыпнікаў, петарда без змесціва і карыкатура на АМАП, паведамляюць "Моцныя навіны".

На пытанне суддзі, навошта ён гэта зрабіў, Яўген адказаў, што, адцягваючы сілы праваахоўнікаў, хацеў хоць трохі паменшыць колькасць брутальных затрыманняў у цэнтры горада.

Такі доўгі - паўтарамесячны - перапынак на працягу працэсу тлумачыцца тым, што пракурор не задаволіў выснову эксперта-выбухатэхніка, які не палічыў магчымым ахарактарызаваць прыладу з петардай, усталяваную Зялкоўскім, як прылада паражальнага дзеяння. Пракурор хадайнічаў перад судом аб правядзенні комплекснай экспертызы, дзе будуць задзейнічаныя эксперты іншых спецыяльнасцяў — не толькі выбухатэхнікі.

На пасяджэнні суддзя Осіпава абвясціла вынік комплекснай экспертызы: прадстаўленыя на экспертызу прадметы не з'яўляюцца выбуховымі рэчывамі і не валодаюць паражальнымі ўласцівасцямі альбо фактарамі.

"Следчы эксперымент праводзіўся з парушэннямі". У Гомелі працягваецца суд за БЧБ-сцягі, "выбухоўку" і карыкатуру

32-гадовы Яўген Зялкоўскі абвінавачваецца ў тым, што па «матывах палітычнай варожасці і з хуліганскіх меркаванняў» вырабіў БЧБ-палотнішча, замацаваў яго на дрэўцы і 25 кастрычніка ўсталяваў у раёне вуліцы Хатаевіча.

Пракурор прад'явіў мужчыну новае абвінавачванне. На ягоную думку, Яўген Зялкоўскі з мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі ў грамадстве і запалохвання пэўнага кола асоб груба і дэманстратыўна парушыў сваімі дзеяннямі грамадскія асновы. Цяпер яго абвінавачваюць па частцы 1 і 2 артыкула 339, максімальнае пакаранне - да шасці гадоў калоніі.

Яўген Зялкоўскі сваю віну не прызнаў.

"Калі адкрыць матэрыялы справы, то бачна, што сцяг дэмантаваны. Пракурор жа заяўляе, што я цынічна планаваў накіраваны выбух", - дадаў Яўген.

Адвакат пацікавілася, у якім нарматыўным дакуменце ўтрымліваецца ўказанне на забарону сцяга, які выкарыстаў яе падабаронны. Адказу на сваё пытанне яна не атрымала.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства