viasna on patreon

Суд над трыма гарадзенкамі перанесены на няпэўны тэрмін

2021 2021-05-06T12:19:37+0300 2021-05-06T12:29:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/maroz-garackevich-grodna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота праваабаронцы Рамана Юргеля

фота праваабаронцы Рамана Юргеля

Шостага траўня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні пачаўся разгляд крымінальных справаў у дачыненні да трох жанчын паводле ч. 1 арт. 342 і арт. 364 Крымінальнага кодэксу, перадае Гарадзенская Вясна.

Абвінавачаныя — Ганна Мароз, а таксама дачка і маці — Галіна і Ала Гарацкевіч. Справа была пачатая паводле падзей шостага верасня 2020 году ў Гародні, якія адбываліся на вуліцы Гарнавых перад Старым мостам.

Суддзя на працэсе — Дзмітрый Кедаль, дзяржаўны абвінаваўца — памочнік пракурора Гародні Сяргей Петрашко.

Усе тры жанчыны знаходзяцца пад вартай. У абвінавачанай Ганны Мароз двое малых дзяцей, якіх яна выхоўвае адна. Зараз дзеці знаходзяцца ў сястры Мароз. Дзвюх маладых жанчын прывезлі ў суд пад канвоем. Трэцяя — Ала Гарацкевіч — знаходзіцца ў шпіталі на лячэнні.

Адвакат адной з абвінавачаных на судовым паседжанні заявіла хадайніцтва, каб у звязку з хваробай Алы Гарацкевіч (у яе сур'ёзнае захворванне) перанесці разгляд справы. З боку пракурора і іншых абвінавачаных пярэчанняў не было. У выніку суддзя Кедаль абвесціў пастанову пра перанос разгляду справы на няпэўны тэрмін.


Нагадаем, шостага верасня 2020 года ў Гародні адбыліся сутыкненні паміж людзьмі і сілавікамі. Сілавікі ў той дзень распылялі газ і брутальна збівалі мірных дэманстрантаў. Пазней за тыя падзеі суддзя Ганна Лявусік 10 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну прысудзіла Надзеі Сцепанцовай тры з паловай гады зняволення з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, яе сястры — Жанне Захаркевіч, і братам Юрыю і Уладзіміру Седзянеўскім — па тры гады аналагічнага пакарання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства