viasna on patreon

Святкаванне Дня перамогі ў Беларусі не абыходзіцца без затрыманняў Дапоўнена

2021 2021-05-09T16:04:48+0300 2021-05-12T12:13:02+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lagackaia-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзявятага траўня, пад час святкавання ў Беларусі Дня перамогі, адбываюцца кропкавыя затрыманні грамадзян. Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

На плошчы Перамогі затрымалі актывістку Галіну Лагацкую. Цяпер яна ў Першамайскім РУУС. За што, невядома, але хутчэй за ўсё — гэта прэвентыўнае затрыманне, паведамляе тэлеграм-канал "Белсату". 

Чытачы TUT.BY паведамілі пра затрыманне каля Плошчы перамогі хлопца і дзяўчыны. У пары быў букет чырвона-цытрынавых гваздзікоў, перавязаны чырвона-белымі стужкамі.

Таксама вядома, што ў Мінску былі затрыманыя Алена Бадрова, Яраслаў Спірыдонаў, Ігар Молчан. 

Маладзечна

У Маладзечне былі затрыманыя Аляксандр Лях і Павел Кучко. Мужчын даставілі ў мясцовы ІЧУ.

Ліда

Арцём Данцэвіч быў затрыманы ў ноч з 8 на 9 траўня. Дома ў яго правялі вобшук, канфіскавалі ўсю тэхніку і мабільныя тэлефоны.

Міханавічы

У Міханавічах была затрыманая Валянціна Сташэўская. Яна ехала на веласіпедзе, у жанчыны былі балончыкі з белай і чырвонай фарбай. Дома ў Валянціны правялі вобшук. 

Навагрудак

У Навагрудку быў затрыманы Алег Кокаш. Мужчыну даставілі ў ІЧУ г. Карэлічы.

Барысаў

У Барысаве былі затрыманыя Антон і Вераніка Анціпавы

Докшыцы

У Докшыцах на плошчы Івана Палявога затрымалі чалавека з біноклем, які стаяў воддаль, калі там адбывалася цырымонія ўскладання кветак, паведамілі "Нашай Ніве".

Віцебск

Паведамляецца пра затрыманне актывісткі Ангеліны Туравец і Руслана Яневіча на плошчы Перамогі.

Бабруйск

Раніцай 9 траўня за прапаганду нацысцкай сімволікі затрыманы журналіст Уладзімір Рэпік, паведамляе тэлеграм-канал @vybory_smotri.

Ён паспеў звязацца з калегамі і паведаміў, што яму інкрымінуецца арт. 19.10 КаАП — «прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі». Уладзімір кажа, што падставай для затрымання стаў кароткі відэаролік, размешчаны на яго старонцы ў сацсетках. Па словах Уладзіміра, затрымліваў яго ўчастковы міліцыянт, зварот быў карэктным — дазволілі ўзяць неабходную вопратку, сродкі гігіены, медыкаменты, прадукты харчавання. Ператрус у кватэры не праводзіўся.

Ён таксама распавёў, што, са слоў участковага, суд адбудзецца 10 траўня.

Гомель

У Гомелі пад час святкавання Дня перамогі ў прамым эфіры быў затрыманы блогер Юрый Ганцавіч. У дадзены момант яго месцазнаходжанне невядома.

Брэст

9 траўня ў Берасці затрымалі як мінімум дзвюх асобаў: Мікалая Куско і Марыю Чарвінскаю. Пра гэта «Белсату» паведаміла вядомая берасцейская актывістка Алена Гнаўк. «Учора нашай кампаніяй пайшлі ў Берасцейскую крэпасць, дзе ўсклалі кветкі, узгадалі загінулых, а недзе каля 17:00 Мікалая і Марыю акружылі людзі ў чорным і адвялі ў бус», – распавяла Алена Пятроўна. Мікалай і Марыя ў ІЧУ: іх затрымалі на 72 гадзіны. У чым іх абвінавачваюць, пакуль невядома.

Будзе дапаўняцца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства