viasna on patreon

У Магілёве затрыманыя журналісты. Хроніка палітычнага пераследу ў Беларусі 12 траўня Дапоўнена

2021 2021-05-12T11:42:50+0300 2021-05-12T22:13:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/magileu_sud_12.05.21.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 траўня Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу: затрыманні, вобшукі і іншыя формы рэпрэсій у дачыненні да грамадзянаў Беларусі. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У Магілёве каля будынку абласнога суда, дзе праходзіць судовае пасяджэнне ў закрытым рэжыме над палітзняволенымі Ірынай Шчаснай, Яўгенам Афнагелем, Максімам Вінярскім, Андрэей Войнічам, Паўлам Севярынцам, Паўлам Юхневічам і Дзмітрыем Казловым, быў затрыманы журналіст Deutsche Welle Аляксандр Буракоў.

Таксама быў затрыманы журналіст Уладзімір Лапцэвіч і каардынатар «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Алег Аксёнаў.

Каля Магілёўскага абласнога суда. Фота t.me/MAYDAYhr
Каля Магілёўскага абласнога суда. Фота t.me/MAYDAYhr

Падтрымаць палітзняволеных прыйшло каля 40 чалавек, піша тэлеграм-канал MAYDAY, але за 20 хвілін да пачатку пасяджэнне ўсіх слухачоў працэса выгналі з будынку суда.


"Беларускі дом друку" адмовіўся друкаваць газету Intex-press. Дагавор быў скасаваны друкарняй у аднабаковым парадку 9 траўня. 

Упершыню за 26 гадоў баранавіцкая недзяржаўная газета Intex-press не выйшла, піша БАЖ. 

Раней выданне аштрафавалі за інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай.


Праваабаронцам вядома, што ўчора  - 11 траўня - у Мінску быў затрыманы Цімур Галкоўскі. Яго даставілі ў ЦІП нібыта адбываць арышт, які быў прызначаны хлопцу яшчэ ў верасні. 


У Гомелі затрымалі Міхаіла Лапенаса. 


У Віцебску быў затрыманы Руслан Яневіч. Яго даставілі ў РУУС Чыгуначнага раёна. 


Як піша "Брэсцкая Вясна", сёння ўвечары каля ІЧУ Ленінскага РАУС Брэста людзі сустракалі тых, каго затрымалі 9 траўня: Абрамука Дзмітрыя, Кучко Мікалая, Чарвінскую Марыну. У нейкі момант адбыўся канфлікт паміж актывісткай Аленай Гнаук і супрацоўнікамі ІЧУ. Жанчыну затрымалі. 

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства