На Цнянскім вадасховішчы ў Мінску затрымалі раварыстаў. Спіс затрыманых Дапоўнена
Увечары каля 17:50 16 траўня на Цнянскім вадасховішчы ў Мінску затрымалі групу раварыстаў. Паводле інфармацыі відавочцаў, затрымалі больш за 10 чалавек. Вядома, што людзей на чатырох мікрааўтобусах павезлі ў Савецкае РУУС «для высвятлення абставінаў». Да суда іх даставілі на Акрэсціна.
Вядома, што затрыманыя — ўдзельнікі MINSK FIXED GEAR. Сёння ў гэтым месцы павінен быў адбыцца Toure de Tsna. Паведамляецца, што адзін чалавек быў затрыманы за майку "АнтиЛукашенко".
Спіс затрыманых:
- Анцюх Арцём Ігаравіч
- Бахціяр Муратаў
- Бокшыц Павел Адамовіч
- Ганін Максім Канстанцінавіч (23.01.1998)
- Гашко Георгій Сяргеевіч
- Загорнаў Ілля Аляксандравіч (04.11.2000, вызвалены)
- Зайкоўскі Сяргей Сяргеевіч
- Кузьміч Леанід
- Кутас Уладзіслаў Міхайлавіч
- Лазар Мацвей Уладзіслававіч (18.09.2002)
- Мастыка Сяргей
- Нікіціна Юлія Валер'еўна
- Парамонаў Дзяніс Анатольевіч (06.09.1992)
- Сямёнаў Канстанцін Юр'евіч (29.06.1997)
- Рудкоўскі Дзяніс Аляксандравіч (23.06.1995)
- Чумак Артур
У Мінску каля Камароўкі таксама затрымалі Гаўрылаву Алену Ігараўну. Яе даставілі ў Савецкае РУУС. Прычыны і абставіны затрымання высвятляюцца.
Таксама 16 траўня ў Мінску на вуліцы Сярэдзіча была затрыманая ўрач-кардыёлаг Карнеева Вольга Пятроўна. Па папярэдняй інфармацыі, яе даставілі ў Фрунзенскае РУУС.
Інфармацыя дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|