viasna on patreon

Палітвязня Фурманава зноў змясцілі ў карцар. Пракурор патрабуе пакараць яго 2 гадамі калоніі

2021 2021-05-19T11:13:48+0300 2021-05-19T11:15:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/furmanau_sud_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітзняволенага па "справе Ціханоўскага" Дзмітрыя Фурманава ў гродненскай турме №1 змясцілі ў карцар. Прычына спагнання пакуль невядомая. Пра гэта піша тэлеграм-канал "Страна для жизни". 17 траўня пракурор Мыслівец папрасіў суд пакараць палітвязня па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса двума гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Наступны працэс — 20 траўня, на якім працягнуцца судовыя спрэчкі і будуць заслуханыя апошнія словы фігурантаў "справы Ціханоўскага" Дзмітрыя Фурманава, Уладзіміра Кніга і Яўгена Разнічэнку. 

Дзмітрый Фурманаў на судзе 19 студзеня. Фота: spring96.org
Дзмітрый Фурманаў на судзе 19 студзеня. Фота: spring96.org

Хто такі Дзмітрый Фурманаў?

36-гадовы палітвязень і вязень сумлення Дзмітрый Фурманаў адміністраваў тэлеграм-чат "Страна для жизни", быў каардынатарам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай па Гродне. Увечары 29 траўня Дзмітрый сядзеў за столікам на Савецкай плошчы і збіраў подпісы за выдвіжэнне ў якасці кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Ён знаходзіўся ўдалечыні ад інцыдэнту, аднак сілавікі ў цывільным затрымалі актывіста разам з крэслам і змясцілі ў аўтамабіль. Сваякі Дзмітрыя паведамлялі, што пры затрыманні ён быў збіты да страты прытомнасці, спатрэбілася зашываць вуха. Пра гэта ён сам заяўляў на судзе. Некаторы час яго бацькі і дзяўчына трымалі галадоўку за вызваленне Дзмітрыя пад сценамі "Валадаркі", дзе знаходзіўся іх блізкі. У адказ на галадоўку ўлады перавялі Дзмітрыя ў жодзінскі ізалятар і прыгразілі затрымаць дзяўчыну Дзмітрыя Вольгу Каракіну, якая працягвала галадоўку, і неабыякавых людзей як удзельнікаў несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Дзмітрыя абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Суд над ім і яшчэ двума фігурантамі справы пачаўся 18 студзеня. Віну Фурманаў не прызнае. Справу разглядае суддзя Кастрычніцкага раёна Гродна Вольга Бекушава. Дзяржаўнае абвінавачванне па справе падтрымлівае старэйшы памочнік пракурора Гродна Мікіта Мыслівец.

Гэта не першы раз, калі Дзмітрыя ў гродненскай турме змяшчалі ў карцар. 9 сакавіка яго змясцілі ў карцар на пяць дзён. 

Падрабязнасці пра суд:

Як у Гродне судзяць чатырох фігурантаў "справы Ціханоўскага". Фотарэпартаж

"Вясна" працягвае назіраць за гэтым працэсам. Распавядаем і паказваем, як у Гродне судзяць чатырох фігурантаў "справы Ціханоўскага". 

Па "справе Ціханоўскага" дапыталі ўсіх пацярпелых міліцыянтаў. Што яны распавялі пра падзеі 29 траўня ў Гродне?

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна працягваецца разгляд справы за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага". На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных справаў за тыя падзеі: Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга. Пацярпелымі па справе прызнаныя чатыры супрацоўнікі міліцыі, але канчаткова дапытаць усіх атрымалася толькі на восьмым судовым паседжанні.

На судзе па “справе Ціханоўскага” дапыталі ўчастковага Казлоўскага, які на пікеце 29 траўня апынуўся на зямлі

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 8 лютага працягваецца разгляд справы за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага".

paciarpelye_sud.jpg

Другі дзень суда па “справе Ціханоўскага”: Пацярпелыя міліцыянты не з'явіліся, бо яны "задзейнічаныя на Хрышчэнні"

У суде Кастрычніцкага раёна Гродна 19 студзеня працягняўся разгляд справы за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага". На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных справаў за 29 траўня: Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга.

Першы суд за інцыдэнт на пікеце 29 траўня ў Гродне: Абвінавачаныя не прызнаюць сваёй віны

У Гродне 18 студзеня пачаўся першы суд за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага". На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных справаў за 29 траўня: Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства