viasna on patreon

Працяг "справы TUT.BY" і новыя затрыманні. Хроніка пераследу за 20 траўня Дапоўнена

2021 2021-05-20T19:58:00+0300 2021-05-20T20:37:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kascuchenka_iryna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Беларусаў і беларусак забіраюць з дома, затрымліваюць на працы, адбываюцца вобшукі і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

20 траўня стала вядома, што па "справе TUT.BY" затрымана былая супрацоўніца партала Ірына Касцючэнка. Яна стала 15-ай затрыманай па гэтай справе. Цяпер яна ў ІЧУ на вул. Акрэсціна. Яе працэсуальны статус пакуль не вядомы.

kascuchenka_iryna.jpg
Ірына Касцючэнка і Аляксандр дайнэка (таксама затрыманы)

Тым часам стала вядома, што ў ДФР праходзяць следчыя дзеянні з удзелам удавы Юрыя Зісера Юліі Чарняўскай, пра месцазнаходжанне якой не было вядома з сярэдзіны дня 18 траўня. З нагоды знікнення Юліі яе сваякі падалі заяву ў КДБ Беларусі.

Дапоўнена: Увечары стала вядома, што Юлія Чарняўская знаходзіцца дома пад хатнім арыштам. 

Спіс затрыманых па "справе TUT.BY"

Хроніка палітычнага пераследу ў Беларусі 19 траўня


"Белсат" паведамляе пра затрыманне былога міліцыянта Дзмітрыя Кулакоўскага, асуджанага на два гады "хіміі" па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). У хуткім часе ён мусіў паехаць адбываць пакаранне. Прычыны цяперашняга затрымання невядомы:

«Зараз а 17:00 будзе суд. Забралі яго проста з дому. Рэчы засталіся. Я не змагла датэлефанавацца, вярнулася і зразумела. Патэлефанавала ў Ленінскі РУУС, і мне паведамілі, што ён у іх. І будзе накіраваны на Акрэсціна», – паведаміла "Белсату" яго жонка.


У доме былога старшыні Прафсаюза РЭП Васіля Завадскага прайшоў ператрус. Праводзілі яго супрацоўнікі КДБ у межах крымінальнай справы Аўтуховіча. Падчас ператрусу былі вынятыя носьбіты інфармацыі, дакументы, некаторыя рэчы. Сам Васіль у дадзены момант за мяжой.


МУС у сваім тэлеграм-канале паведаміў, што 18 траўня рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска тэлеграм-каналы «НАШ ДОМ», «Ігар Макар | афіцыйны канал» і «НАШ ДОМ ТБ», а таксама youtube-каналы "НАШ ДОМ ТБ" і "Ігар Макар" трапілі ў спіс экстрэмісцкіх. Падставай для гэтага сталі матэрыялы ГУБАЗіК МУС. 


Праваабаронцам стала вядома пра затрымання ў Мінску Аляксея Чарняева. Яго забралі з дома за бел-чырвона-белыя сняжынкі на акне.

Бабруйск

Таксама МУС паведамляе пра затрыманне ў Бабруйску 31-гадовага мясцовага жыхара, супраць якога ўзбуджана крымінальная справа за абразу прэзідэнта (арт. 368 КК). Мужчына ў размове з суразмоўцам па відэасувязі неаднаразова наўмысна абражаў кіраўніка дзяржавы.

Магілёў

Да палітвязня Станіслава Паўлінковіча прыходзілі з ператрусам нібыта па "справе Аўтуховіча". Сілавікі канфіскавалі камп'ютар, флэшкі і БЧБ-сцяг. Зараз Станіслаў адбывае пакаранне на «хіміі» за абразу суддзі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства