viasna on patreon

Журналістаў і праваабаронцаў выклікаюць на допыты. Хроніка пераследу за 21 траўня  Дапоўнена

2021 2021-05-21T21:29:00+0300 2021-05-22T08:25:06+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marcinovich-gushtyn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае 21 траўня збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы, адбываюцца вобшукі і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Журналістку TUT.BY Адар'ю Гуштын сёння выклікалі на допыт у ДФР.  Яна - сведка па справе супраць кіраўніцтва парталу.

Ягор Марціновіч і Адар'я Гуштын. Фота: БАЖ.
Ягор Марціновіч і Адар'я Гуштын. Фота: БАЖ.

18 траўня Галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч паведаміў, што кватэру, дзе ён жыве разам з жонкай, журналісткай TUT.BY Адар'яй Гуштын, збіраюцца штурмаваць сілавікі. Кватэра ачэпленая, каля яе дзяжураць сілавікі, каля дома - мікрааўтобусы. Калі з’явіўся дома Марціновіч, у кватэры прайшоў ператрус, была вынята тэхніка.


Каля пяці вечара ў студыю "Белсата" ў Мінску, дзе здымаецца перадача "Кожны з нас", уварваліся сілавікі. Затрыманы тэхнічныя работнікі, паведамляе "Наша Ніва".


Галоўную рэдактарку TUT.BY Марыну Золатаву, журналістак Вольгу Лойка і Алену Талкачову пераводзяць з ІЧУ на Акрэсціна ў СІЗА Жодзіна. Перавод у СІЗА азначае, што яны з'яўляюцца падазраванымі. Мяркуючы па агучанай раней інфармацыі — па крымінальнай справе па аб ухіленні ад выплаты падаткаў (ч. 2 арт. 243 КК Беларусі), піша @tutby_official. На працягу 10 сутак з моманту затрымання ім павінна быць прад'яўлена абвінавачванне.

Спіс затрыманых па справе TUT.BY


У Мінску затрымалі журналіста-фрылансера, якія супрацоўнічае з "Белсатам", Алеся Сіліча.  Як паведамляе @belsat, ён у Першамайскім РУУС. Прычыны затрымання невядомыя.


Гомель

Журналістку Ларысу Шчыракову выклікаюць на складанне пратаколу па арт. 23.5 (незаконны збор і распаўсюд інфармацыі). Маёр АУСу Цэнтральнага раёны Жаўняк (вядомы шматлікімі пратаколамі супраць грамадскіх актывістаў у паслявыбарны перыяд) даслаў адпаведнае паведамленне журналістцы ў "Аднакласнікі".


Допыты па крымінальнай справе “Вясны” не спыняюцца і дагэтуль

Праваабаронцу з Мазыра Уладзіміра Целяпуна следчы Сяргей Капінскі выклікаў чамусці ў Калінкавічскі РАСК. Допыт павінен пачацца ў 10 гадзін.

Магілёў

Стала вядомая дата абвяшчэння прысуду па справе так званай "групы Ціханоўскага-Статкевіча" за нібыта арганізацыю масавых беспарадкаў, паведамляе MAYDAY.

Павел Севярынец, Дзмітрый Казлоў, Ірына Шчасная, Яўген Афнагель, Павел Юхневіч, Максім Вінярскі і Андрэй Войніч пачуюць вердыкт Магілёўскага абласнога суда 25 мая ў 11: 00.

Пачынаючы з першага пасяджэння 12 траўня працэс праходзіў у закрытым рэжыме.


Ліда

Супрацоўнікі міліцыі раніцай затрымалі Андрэя Астрацова. Па папярэдняй інфармацыі затрыманы за знявагу на 72 гадзіны.


Шклоў

Палітвязень з Бярозаўкі Вітольд Ашурак, якому 18 студзеня ў Лідзе на закрытым працэсе прысудзілі да 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму, памёр у шклоўскай калоніі. Яму было 50 гадоў. Ашурак быў сябрам Партыі БНФ, каардынатарам руху «За свабоду», чалавек быў бясконца адданы Беларусі. Апошнія два тыдні ад Вітольда не было лістоў, піша "Наша Ніва".


Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства