viasna on patreon

У аэрапорце "Мінск" затрыманы блогер Раман Пратасевіч і яго дзяўчына Сафія Сапега Дапоўнена

2021 2021-05-23T15:16:05+0300 2021-05-24T10:38:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pratasevic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 траўня ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" быў затрыманы блогер Раман Пратасевіч. Ён ляцеў рэйсам авіякампаніі Ryanair з Афінаў у Вільню, які здзейсніў незапланаваную пасадку ў Мінску. 

Першапачаткова паведамлялась, што прычынай пасадкі стала паведамленне аб мініраванні самалёта, але гэта інфармацыя пакуль не пацвердзілася. Тэлеграм-канал "Пул Первого" паведаміў, што па даручэнні Лукашэнкі ў неба быў падняты знішчальнік МіГ-29 «для суправаджэння пасажырскага самалёта».

Вядома, што пасля праверкі самалёта ў Мінску пасажыраў накіравалі на паўторную праверку дакументаў и агляд рэчаў. Адзін з пасажыраў распавёў "Delfi.lt:

«Было шмат чутак. Пасьля раптоўнага манэўру самалёта адзін хлопец пачаў панікаваць, схапіўся за галаву. Толькі тады мы зразумелі, чаму. Ніякага канфлікту не было, да тых паваротаў самалёта не было ніякіх скандалаў, ніхто ні з кім не сварыўся. Толькі калі хлопец даведаўся, што мы ідзем на пасадку, ён засмуціўся. Нас усіх па чатыры вывелі, сабакі абнюхалі ўсе нашы рэчы. Таго хлопца адвялі ў бок, яго рэчы і вытрасьлі на ўзлётную паласу. Мы спыталіся ў яго, што адбываецца. Ён сказаў, хто ён такі, і дадаў: „Тут мяне чакае сьмяротнае пакараньне“. Ён быў ужо спакайнейшы, але дрыжаў. Побач з ім увесь час стаяў афіцэр, і неўзабаве вайскоўцы яго проста вывелі».

pratasevic.jpg
Раман Пратасевіч у аўтобусе ў аэрапорце "Мінск"

Позна ўвечары стала вядома, што затрымана таксама дзяўчына Рамана, з якой ён разам лятаў у адпачынак. Гэта Сафія Сапега, студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту. 

Раман Пратасевіч летам 2020 года быў галоўным рэдактарам тэлеграм-канала "NEXTA" і разам са стваральнікам канала Сцяпанам Пуцілам быў абвешчаны ў вышук, а таксама занесены ў спіс асобнаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. Пасля сыходу з "NEXTA" стаў галоўным рэдактарам тэлеграм-каналу "Беларусь головного мозга", які раней адміністраваў палітвязень Ігар Лосік. Абодва канала беларускімі ўладамі былі прызнаны экстрэмісцкімі. Раман Пратасевіч жыў за мяжой.

Пратасевіч праходзіць абвінавачаным па артыкуле 293 КК ("Масавыя беспарадкі"), артыкуле 342 КК ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх") і артыкуле 130 КК ("Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці").

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства