viasna on patreon

Былы міліцыянт Кулакоўскі праглынуў лыжку, каб да яго выклікалі лекара на Акрэсціна

2021 2021-05-24T19:26:23+0300 2021-05-24T19:27:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kulakouski_vyzvalenne_zhonka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Кулакоўскі пасля абвяшчэння прысуду

Дзмітрый Кулакоўскі пасля абвяшчэння прысуду

Дзмітрый Кулакоўскі да прэзідэнцкіх выбараў працаваў у крымінальным вышуку Заводскага РУУС. Пасля разгону мірных дэманстрацый і гвалту з боку сілавікоў вырашыў сысці з органаў, бо не падтрымліваў дзеянні ўлады. Увосень яго затрымалі і абвінавацілі па адміністрацыйнай справе, умовы ў ізалятары былі такімі невыноснымі, што ў знак пратэсту давялося глынаць металічныя прадметы. Затым яго асудзілі па крымінальнай справе за абразу прадстаўніка ўлады. На днях Дзмітрыя затрымалі, ён зноў заяўляе аб бесчалавечным абыходжанні. 

Жонка былога міліцыянта Юлія Кулакоўская распавяла TUT.BY, што 21 траўня ёй патэлефанавалі супрацоўнікі ІЧУ на Акрэсціна і сказалі тэрмінова прывезці мужу лекі. Дзмітрыя затрымалі напярэдадні, дадому прыйшлі аператыўнікі, у пратаколе паказалі, што ён аказаў непадпарадкаванне ў раёне Ленінскага РУУС. Рашэнне суда — 15 сутак.

Па прыездзе на Акрэсціна Юліі нечакана дазволілі ўбачыць мужа. Сустрэча працягвалася хвілін 15. Дзмітрый распавёў, што на Акрэсціна яго адразу ж кінулі ў карцэр, там яшчэ было чатыры ці пяць чалавек. Умовы дрэнныя, спаць няма дзе, акрамя халоднага бетоннай падлогі. У Дзмітрыя —  цукровы дыябет, ногі спухлі. Каб атрымаць медыцынскую дапамогу, ён бы вымушаны праглынуць металічную лыжку. Яго жонка, як толькі выйшла з ІЧУ, патэлефанавала ў хуткую і міліцыю. Ёй адказалі, што на Акрэсціна ёсць свае лекары, яны дапамогуць, калі будзе трэба. Сям'я турбуецца за Дзмітрыя, невядома, аглядаў яго лекар. Адваката да яго не пускаюць, пададзеныя скаргі кіраўніцтву мінскай міліцыі.

Незадоўга да затрымання Дзмітрый даў інтэрв'ю тэлеканалу "Белсат". З журналістамі размаўляў яшчэ адзін экс-міліцыянт, Ягор Емяльянаў, які таксама затрыманы і дастаўлены на Акрэсціна.

Увесну Кулакоўскі быў асуджаны за абразу міліцыянта. Ён не прызнаў віну, сцвярджаў, што доказы супраць яго сфабрыкаваныя. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. Змітра асудзілі да 2 гадоў "хіміі". З 23 красавіка родныя і ён сам чакалі, калі яго адправяць адбываць пакаранне. Пакуль жа ён знаходзіцца на Акрэсціна.

22 студзеня 2021 года асуджаны да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову ("хімія"). Вызвалены ў залі суда да апеляцыі.

Затрыманы былы міліцыянт, які заяўляў аб катаваннях на Акрэсціна. Яго абвінавачваюць па крымінальнай справе

На днях быў затрыманы былы начальнік крымінальнага вышуку Заводскага РУУС Дзмітрый Кулакоўскі. Ён пакінуў службу неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў, паколькі быў не згодны з дзеяннямі ўлады. У кастрычніку яго затрымалі супрацоўнікі ўпраўлення ўласнай бяспекі міліцыі, амаль месяц ён правёў у ізалятары на Акрэсціна, дзе з ім звярталіся так, што ў знак пратэсту ён глытаў металічныя прадметы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства