viasna on patreon

Прысуд за сарваную з твару супрацоўніка міліцыі маску - два з паловай гады "хатняй хіміі"

2021 2021-05-26T10:32:00+0300 2021-05-26T10:35:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gerilovich-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анастасія Герыловіч

Анастасія Герыловіч

У судзе горада Жодзіна 26 траўня вынесены прысуд Анастасіі Герыловіч, якая сарвала маску з супрацоўніка міліцыі і тым самым здзейсніла гвалт альбо пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт 364 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Іван Грынкевіч. Дзяржабвінаваўца - памочнік пракурора Дзмітрый Ярашэвіч.

У верасні мінулага года па інтэрнэце разляцелася відэа з Жодзіна, на якім міліцыянт Мікалай Бараноўскі б'е жанчыну па твары з такой сілай, што яна падае на зямлю. Да міліцыянта адразу ж падбеглі абураныя жодзінцы, адна з іх - Анастасія Герыловіч сарвала з яго маску.

У судзе над Анастасіяй Герыловіч.
У судзе над Анастасіяй Герыловіч.

На допыце жанчына распавяла, што ў той самы дзень яна гуляла ў горадзе, убачыла вялікую колькасць людзей, а потым тое, што міліцыянт моцна ўдарыў жанчыну ў твар, і тая ўпала. Гэта яе вельмі ўсхвалявала і, знаходзячыся ў моцным эмацыйным узрушэнні, яна падбегла і вырашыла сарваць маску, каб бачыць, хто гэта. Яна не хацела, каб пасля такога ўчынку міліцыянт застаўся неапазнаным.

Дзяржабвінаваўца запрасіў учора для Герыловіч пяць год абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Пяць год "хатняй хіміі" запрасіў пракурор жыхарцы Жодзіна за гвалт над маёрам, які ўдарыў жанчыну

Віну Герыловіч прызнала цалкам. У судзе далучаная распіска ад пацярпелага, што яму пакрылі маральную шкоду ў памеры 600 рублёў.

У сваім апошнім слове на судзе Анастасія Герыловіч сказала, што ёй шкада, што так зрабіла:

 “Прашу строга мяне не караць, таму што я б хацела застацца са сваім сынам і выхоўваць яго дома”.

Пасля перапынку суддзя Іван Грынкевіч агучыў прысуд - абмежаванне волі на два гады шэсць месяцаў без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу - "хатняя хімія".

Дадаткова суддзя вынес прыватнае вызначэнне -  следчым па справе была дапушчана нядбайнасць, адсутнічала нейкае заключэнне: звярнуць увагу на недахопы.

За падраную балаклаву грамадзянка Швейцарыі атрымала 2 гады і 6 месяцаў калоніі

Суддзя Суда Савецкага раёна горада Мінска Сяргей Шаціла 7 снежня агучыў прысуд па крымінальнай справе грамадзянкі Швейцарыі Наталля Хершэ — 2 гады і 6 месяцаў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства