viasna on patreon

У Мінску 18-гадовы хлопец скончыў жыццё самагубствам праз пераслед за масавыя беспарадкі Дапоўнена

2021 2021-05-26T15:30:00+0300 2021-05-27T10:11:06+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzmiryi_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 25 траўня ў Мінску 18-гадовы Дзмітрый Стахоўскі, фігурант крымінальнай справы за ўдзел у "масавых беспарадках" 9-11 жніўня 2020 года (ч. 2 арт. 293 КК), скончыў жыццё самагубствам, скокнуўшы з 16-павярховага будынка. Хлопец перад гэтым пакінуў перадсмертны пост "ВКонтакте", у якім тлумачыць свой учынак крымінальным пераследам праз удзел у мітынгах: "Віна таму, стаў следчы камітэт".

Вядома, што Дзмітрый быў сіратой, жыў у інтэрнаце. Менавіта супрацоўнікі гэтага інтэрната паказалі на хлопца як на ўдзельніка акцый пратэста, пасля чаго ён стаў фігурантам крымінальнай справы па арт. 293 КК. Вядома, што днём 25 траўня ён быў на допыце па гэтай справе. У сваім допісе "ВКонтакте" хлопец адзначыў: "Калі б на мяне не працягвалі маральна ціснуць, думаю, я бы не вырашыўся на такі жудасны ўчынак як суіцыд. Але мае сілы былі на зыходзе".

Дзмітрый Стахоўскі. Фота з сацсетак
Дзмітрый Стахоўскі. Фота з сацсетак

"Калі вы гэта чытаеце, значыць мяне няма ў жывых"

Публікуем цалкам допіс з сацыяльных сетак загінуўшага Дзмітрыя ("ВКонтакте" ён зарэгістраваны як "Дима Меркулов"), дзе ён тлумачыць прычыну свайго рашэння скончыць жыццё самагубствам:

Што кажа Следчы камітэт?

Дзмітрый Стахоўскі. Фота з сацсетак
Дзмітрый Стахоўскі. Фота з сацсетак

Пазней СК пацвердзіў інфармацыю пра смерць юнака:

"Па дадзеных следства, 26 мая бягучага года каля 1 гадзіны 45 хвілін з прыкметамі падзення з вышыні каля дома на вул. К. Туращскага следча-аператыўнай групай праведзены агляд месца здарэння, прызначаная судова-медыцынская і пасмяротная псіхолага-псіхіятрычная экспертызы, вытворчасць якіх даручана спецыялістам ГКСЭ. Па выніках экспертных даследаванняў канцэнтрацыя алкаголю ў крыві маладога чалавека склала 2,4 праміле.

Першамайскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце праводзіцца праверка, высвятляюцца абставіны таго, што адбылося. Вывучаецца змесціва мабільнага тэлефона загінулага, апытваюцца відавочцы, канфіскоўваюцца запісы камер відэаназірання. Следчымі будзе ўстанаўліваецца магчымасць доступу іншых асоб да ўліковых запісаў загінулага.

Варта адзначыць, што юнак з'яўляўся падазраваным па крымінальнай справе, узбуджанай па факце масавых беспарадкаў, якія адбыліся ў сталіцы ў мінулым годзе. Усе следчыя дзеянні з яго ўдзелам праводзіліся выключна з захаваннем нормаў дзеючага заканадаўства і ў прысутнасці абаронцы".

*Выпраўлена. Спачатку паведамлялася, што Дзмітрыю 17 гадоў, потым стала вядома, што 31 студзеня яму споўнілася 18. 


Калі вы пачуваецеся дрэнна, у вас ці ў вашых сваякоў з'яўляюцца думкі аб суіцыдзе, калі ласка, звярніцеся па дапамогу ці раскажыце пра гэта блізкаму чалавеку. Вы не адны, ваша жыццё важнае. Тэлефон службы экстраннай псіхалагічнай дапамогі для дарослых — (8 017) 352-44-44, для дзяцей і падлеткаў — (8 017) 263-03-03.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства