viasna on patreon

Затрыманні ў Жабінцы, ператрус у сяброўкі Каардынацыйнай рады: хроніка палітычнага пераследу ў Беларусі 26 траўня

2021 2021-05-26T16:13:24+0300 2021-05-26T16:21:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zareckaya.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аксана Зарэцкая

Аксана Зарэцкая

26 траўня Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

Сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.


Менск 

У Аксаны Зарэцкай, бізнес-трэнеркі і сяброўкі асноўнага складу Каардынацыйнай рады, цяпер праходзіць ператрус.


Жабінка

Як паведамляюць «Белсату» жыхары Жабінкі, сёння ў іхным горадзе сапраўдная міліцэйская аблава.

Людзей масава затрымліваюць, а ў іхных дамах адбываюцца ператрусы. На гэты момант вядома пра мінімум пяцярых затрыманых. Гэта Святлана Аксюцік, Дзмітрый Лісічык, Дзмітрый Супрун, Аляксандр Мяснікоў і Аляксандр Дарафееў.

У Святланы Аксюцік ператрус адбыўся не толькі ўдома, але і на працы – у краме, якая належыць жанчыне. А Дзмітрый Лісічык толькі ўчора вызваліўся з ІЧУ Берасця пасля шасці содняў арышту.

У ноч з 17 на 18 траўня на адной са сметніц гораду з’явіліся надпісы і партрэты Лукашэнкі. Пасля чаго распачалі крымінальную справу, у межай якой сілавікі і чыняць гэтую аперацыю.


Баранавічы

У судзе горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна адбыўся перагляд справы праваабаронцы Аляксандра Вайцешыка. Быў апытаны сведка — міліцыянт Ермакоў, ахоўнік на судзе па крымінальнай справе, які і паведаміў суддзі Кміце, што Вайцешык нібыта запісвае нешта на камеру. Доказаў у суда не было, сам Вайцешык пацвердзіў, што ён толькі веў запіс на дыктафон, але суддзя Аксана Копач прысудзіла Вайцешыку восем сутак. Паколькі ён ужо столькі адседзеў, зараз ён на свабодзе і ўжо падаў на гэты суд скаргу ў Брэсцкі абласны суд.

Нагадаем, 14 красавіка ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы затрымалі мясцовага праваабаронцу «Вясны» Аляксандра Вайцешыка, які ажыццяўляў маніторынг судовага працэсу. На наступны дзень стала вядома, што яго арыштавалі на 15 сутак па артыкуле 25.1 КаАП — непавага да суду. У знак пратэсту на незаконнае затрыманне і несправядлівы арышт Аляксандр абвясціў галадоўку. 22 красавіка абласны суд задаволіў скаргу праваабаронцы і выпусціў яго на волю, прызначыўшы перагляд справы.

Праваабаронца Аляксандр Вайцешык: «Мяне асудзілі на 15 сутак за тры хвіліны»

14 красавіка ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы затрымалі мясцовага праваабаронцу «Вясны» Аляксандра Вайцешыка, які ажыццяўляў маніторынг судовага працэсу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства