viasna on patreon

Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні 12 новых палітычных зняволеных

2021 2021-05-27T18:35:20+0300 2021-05-27T18:40:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/difamacija_ill.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

Мінск, 27 траўня 2021 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай праваfабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:

  1. Аляксей Сяменаў  асуджаны судом Чыгуначнага р-на г. Віцебска  па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) на два з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для абдыцця пакарання;
  2. Дзмітрый Юркойць– асуджаны прысудам суда Навагрудскага р-на Гродзенскай вобласці на паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 391 КК (абраза суддзі), накіраваны для адбыцця пакарання;
  3. Ілля Сілянкоў – асуджаны прысудам суда Краснапольскага р-на Магілёўскай вобласці на паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанвоу адкрытага тыпу па арт. 368 КК (абраза прэзідэнта), накіраваны для адбыцця пакарання;
  4. Аляксей Ліпеньасуджаны прысудам суда Завадскога р-на г. Мінска на пяць гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 364 КК, накіраваны для адбыцця пакарання;
  5. Міа Міткевіч– асуджаная  прысудам Мінскага гарадскога суда  па ч.1 арт. 130 КК (распальванне варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці – супрацоўнікі МУС) на тры гады пазбаўлення волі;
  6. Аляксандр Палівода – асуджаны прысудам суда Брэсцкага р-на па арт. 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў) на год абмежавання волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  7. Іван Кулько – асуджаны судом Першамайскага р-на г. Віцебска  па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  8. Ігар Быкоўскіх –асуджаны судом Кастычніцкага р-на г. Гродна па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) на паўтары гады абмежавання волі з накіраванне ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  9. Андрэй Любецкі затрыманы па абвінавачванню па ч. 2 арт. 368 КК (абраза прэзідэнта), узяты пад варту ў СІЗА г. Жодзіна;
  10. Вольга Такарчук затрыманая па абвінавачанні па арт. 391 КК (абраза суддзі), 188 (паклёп у дачыненні да сябры выбарчай камісіі), 342 КК  (групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі пардак), узятая пад варту ў СІЗА г. Жодзіна;
  11. Уладзімір Колас –асуджаны судом Іванаўскага р-на Брэсцкай вобласці  па арт. 368 КК (абраза прэзідэнта) на паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  12. Людзміла Кузняцова – асуджаная судом  Пружанскага р-на Брэсцай вобласіц па арт. 368 КК (абраза прэзідэнта) на адзін год пазбаўлення волі;

У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне воліпалітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Аляксея Сямёнава, Дзмітрыя Юркойця, Іллю Сілянкова, Аляксея Ліпеня, Мію Міткевіч, Аляксандра Паліводу, Івана Кулько, Ігара Быкоўскіх, Андрэя Любецкага, Вольгу Такарчук, Уладзіміра Коласа, Людзмілу Кузняцовуі спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.
  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.
  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт";

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман канстанта";

"Ініцыятыва FORB";

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

РГА "Прававая ініцыятыва”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства