viasna on patreon

У Гомелі за заклікі за гвалту над амапаўцамі судзяць Дзмітрыя Канеўскага Дапоўнена

2021 2021-05-28T10:48:39+0300 2021-05-28T14:45:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kaneuski-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Канеўскі ў судзе. Фота: Гомельская Вясна.

Дзмітрый Канеўскі ў судзе. Фота: Гомельская Вясна.

Гомельскі абласны суд 28 траўня пачаў разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Дзмітрыя Канеўскага за каментар з заклікамі да гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх сем’яў (арт. 130 КК – наўмысныя дзеянні, скіраваныя на распальванне расавай, рэлігійнай, сацыяльнай і іншай варожасці). Яму можа пагражаць пазбаўленне волі аж да 12 гадоў.

Справу разглядае суддзя Руслан Царук, дзяржабвінаваўца – пракурор Асадчы.

Пракурор зачытвае абвінавачванне.

Дзмітрый Канеўскі, будучы ў стане алкагольнага ап’янення і маючы намер на распальванне сацыяльнай варожасці, жадаючы прыцягнуць увагу шырокага колу асобаў, 27 снежня 2020 года размясціў каментар ў Тэлеграм-канале прыкладна такога зместу: “АМАП - фашысты, рэзаць іх сем’і ў іх на вачах...”.

Дзмітрый Канеўскі цалкам прызнае сваю віну ў здейсненым.

Пракурор запытваецца ў Канеўскага, ці сапраўды той удзельнічаў ў чаце “Гомель Савецкі 97”?

“Я на эмоцыях гэта напісаў. Агрэсія была ў дачыненні да міліцыянтаў, якія займаюцца незаконнай дзейнасцю. У прыватнасці АМАП. Перад напісаннем выпіў 0.5 гарэлкі. Я даведаўся, што амапаўцы ў Лідзе забілі майго саслужыўца Антона Марцінкевіча, мая маці тады была ў турме, ды яшчэ і выбары былі сфальсіфікаваныя”.

Інфармацыю пра забітага саслужыўца Канеўскі спраўдзіў у ягонай дзяўчыны. Следчы ўжо пад вартай сказаў яму, што той саслужывец жывы.

"Канкрэтных дзеянняў я не прадпрымаў. Канкрэтыкі па амапаўцам я не меў. Гвалтам на іх гвалт я не меў намер адказваць. Нагаварыў усяго лішняга, не трэба было гэта казаць канешне”, - тлумачць у судзе Канеўскі.

Дзмітрый Канеўскі разам з маці Таццянай
Дзмітрый Канеўскі разам з маці Таццянай

Адвакат Грыбок удакладняе ў абвінавачваемага сітуацыю з саслужыўцам: “Была фраза яшчэ “забралі маю маму і застрэлілі саслужыўца. Патлумачце".

“На наступны дзень я не памятаў што напісаў у ТГ. Мне супрацоўнікі ГУБАЗіКу пра гэты камент распавялі 16 студзеня пры затрыманні. Не варта было пісаць гэты каментар, надта жорстка я выказваўся. Я цаню жыццё любога чалавека, гэта быў эмацыйны ўсплекс, я паверыў, што майго саслужыўца забілі, але следчы сказаў, што саслужывец не загінуў. Я хадайнічаў каб мне пацвердзілі афіцыйна гібель саслужыўца. Мне адмовілі”.

Адказваючы на пытанні суддзі Царука Канеўскі кажа аб тым, што не разумеў, што ягоны камент пабудзіць некага да канкрэтнага гвалту. Так, ужываў алкаголь за гадзіну да напісання. Выпіў 500 грам, часта не ўжывае алкаголь. Затым яму стала вядома ў СК, што канал “Гомель Савецкі” быў прызнаны экстрэмісцкім.  АМАП яму не падабаецца, бо падчас разгону мітынгаў яны перавышаюць свае паўнамоцтвы, б’юць людзей.

"Каб мне не сказалі, што саслужыўца забіў АМАП, я бы не напісаў".

Сведка Таццяна Певец: "Я даведалася з навінаў, што яго маці затрыманая, але болей не распытвала”.

Таццяна Певец знаёмая з Дзмітрыем з верасня мінулага году. Кажа, што наконт АМАПу дзмітрый пры ёй не выказваўся.

"Дзмітрый - добры, не агрэсіўны, заўжды дапамагае калі трэба. Я ведала, што ён зарэгістраваны ў ТГ. Пра палітыку не размаўлялі. Ці цікавіўся палітыкай Дзмітрый - не ведаю. Я даведалася з навінаў, што яго мама затрымана, але болей не пытала”.

Наступны сведка - Павел Шапараў, старэйшы ўпаўнаважаны ГУБАЗіК.

Кажа, што паступіла інфармацыя, што ў канале экстрымісцкім у ТГ з’явіўся  абразлівы каментар. Высветлілі, што пад нікам “Джымі Бананас” хаваецца Дзмітрый Канеўскі. Віну ён не адмаўляў, патлумачыў, што на эмоцыях напісаў каментар. Супраціў пры затрыманні таксама не аказваў.

Васіль Палякоў: "Калі пакаранне будзе звязанае з пазбаўленнем волі, буду лічыць яго непрапарцыйным злачынству.”

Васіль Палякоў у судзе

Праваабаронца Васіль Палякоў, які маніторыць працэс над Дзмітрыем Канеўскім:

“Лічу, тут мы маем непрапарцыйнасць працэсуальных дзеянняў таму, што зрабіў Канеўскі. За каментар з заклікам да гвалту ў дачыненні да АМАПу яго трымаюць пад вартай ужо 5 месяцаў, на судзе ён сядзіць у шкляным памяшканні, на яго апранаюць кайданкі. Падчас працэсу не была агучана інфармацыя, што заклікі Канеўскага да гвалту мелі водгук і пацягнулі за сабой нейкія гвалтоўныя дзеянні да сілавікоў. Калі пакаранне будзе звязанае з абмежаваннем ці пазбаўленнем волі, буду лічыць яго непрапарцыйным злачынству.”

Працяг судовага пасяджэння прызначаны на 15 чэрвеня.

У Гомелі вынеслі прысуд давераным асобам Ціханоўскай, якія нібыта рыхтавалі пратэсты

4 траўня суд Чыгуначнага раёну Гомеля агучыў прысуды па крымінальнай справе ў дачыненні давераных асоб Святланы Ціханоўскай — Таццяны Канеўскай, Юрыя Уласава, Дзмітрыя Івашкова і Аляксандра Шабаліна. Суддзя Аляксей Хлышчанкоў асудзіў Таццяну Канеўскую — на 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства