viasna on patreon

Затрыманне журналістаў працягваецца. Хроніка пераследу 1 чэрвеня Дапоўнена

2021 2021-06-01T22:19:00+0300 2021-06-02T09:22:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ruto_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1 чэрвеня працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Раніцай 1 чэрвеня затрымалі журналіста Tribuna.com Дзмітрыя Руто. Яго абвінавачваюць у незаконным пікетаванні — за бел-чырвона-белы шалік ў аўто, паведамляе @tribuna_by.

Дзмітрый Руто

Увечары Руто быў дастаўлены ў ЦІП на Акрэсціна, ён знаходзіцца ў статусе абвінавачанага па адміністратыўнай справе.

Судовае пасяджэнне будзе праходзіць у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Пра час суда не паведамляецца.


Таксама ў Мінску 1 чэрвеня на працоўным месцы затрыманы артыст камернага хору Дзяніс Іваноў. Яго адвезлі ў Савецкі РУУС Мінска. Дзяніса ўжо затрымлівалі ўвосень 2020 і ў студзені 2021.

photo_2021-06-01-13.07.39.jpeg
Дзяніс Іваноў. Фота з сацсетак

Таксама "Списки Окрестина" паведамляюць аб затрыманні Хрысціны Лузай (яе адпусцілі), Антона Прохарчыка і Ягора Барзілава. Іх прычыны затрымання высвятляюцца.


Гродна

Раніцай 1 чэрвеня рэдактарку спэцпраектаў Hrodna.lifе Ірыну Новік выклікаў на апытанне ўчастковы, піша HRODNA.LIFE. Пасля гэтага муж Ірыны, Анатоль Новік, паведаміў пра затрыманне і пра тое, што ў іх дома неўзабаве правядуць агляд. А 10.00 да Ірыны Новік прыйшоў супрацоўнік міліцыі і правёў агляд. Пасля чаго на Ірыну склалі пратакол затрымання і адвезлі яе ў Ленінскі РАУС.


Бабруйск

Палітзняволенага Антона Лакішыка, асуджанага на 3 гады пазбаўлення волі за гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАПу, у бабруйскай выканаўчай калоніі №2 змясцілі ў ШІЗА (штрафны ізалятар) на 2 ці 3 тыдні.

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства