viasna on patreon

У Мінску судзяць палітзняволенага жыхара «Плошчы Пераменаў» Латыпава. У судзе ён здзейсніў спробу суіцыду Дапоўнена

2021 2021-06-01T15:25:00+0300 2021-10-01T15:47:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/latypov_sud_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Савецкага раёна Мінска 1 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага жыхара "Плошчы Пераменаў" Сцяпана Латыпава. Яго судзяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.ч. 1, 2 арт. 342, ч. 2 арт. 363, ч. 4 арт. 209. Яго абвінавачваюць у стварэнні дваровага telegram-чата, майстэрні па вырабе пратэснай сімволікі, супраціве супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні 15 верасня. Акрамя гэтага, як дырэктара кампаніі "Беларбо" яго абвінавачваюць ва ўвядзенні ў зман кліентаў пры аказанні паслуг па хімічнай абароне раслін. На судзе Латыпаў віну не прызнаў ні па адным з эпізодаў, якія яму інкрымінуюцца. Справу палітвязня разглядае суддзя Аляксандр Волк, дзяржабвінавачанне падтрымлівае пракурор Уладзімір Рабаў. «Вясна» назірае за працэсам і распавядае акалічнасці яго справы.

Cцяпан Латыпаў у судзе. Фота: spring96.org
Cцяпан Латыпаў у судзе. Фота: spring96.org

Стварэнне дваровага telegram-чата, майстэрні па вырабе пратэснай сімволікі... У чым абвінавачваюць палітвязня?

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, у жніўні 2020 года Сцяпана Латыпава "аб'яднаў вакол сябе групу грамадзян для сумеснага ўдзелу ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак на тэрыторыі сталіцы. Для выканання сваёй злачыннай мэты ён стварыў у мэсэнджары Telegram-чат, у якім заклікаў яго ўдзельнікаў да стварэння дваровай супольнасці з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай у тым ліку, на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве". Латыпаву ставіцца ў віну, што ён "арганізоўваў правядзенне сустрэч удзельнікаў групы, сумеснае распаўсюджванне агітацыйнай прадукцыі, нанясенне малюнкаў і надпісаў пратэснага характару на фасады будынкаў і збудаванняў. Названыя дзеянні прывялі да фарміравання ў асоб гатоўнасці і жадання ўдзельнічаць у названых супрацьзаконных дзеяннях, калі гэта спатрэбіцца, а таксама стварэння ў грамадзян пратэснага настрою".  

Акрамя гэтага, Латыпава абвінавачваюць у тым, што ён разам з удзельнікамі чата стварыў "майстэрню па вырабе пратэснай сімволікі, у тым ліку сцягоў, якія прызначаліся для размяшчэння на фасадах будынкаў". 

Згодна з матэрыяламі справы Латыпаў арганізаваў збор грашовых сродкаў з боку ўдзельнікаў супольнасці для матэрыяльнай арганізацыі яго дзейнасці.

"Мінчук рэгулярна інфармаваў адміністратараў радыкальных і экстрэмісцкіх Telegram-каналаў з дапамогай чат-бота аб створаным ім дваровага аб'яднання і агітаваў іншых асоб да стварэння падобнага на тэрыторыі іншых раёнаў Мінска, што ў канчатковым выніку пацягнула арганізацыю такіх", – гаворыцца ў абвінавачванні.  

Акрамя гэтага, Латыпаву інкрымінуюць ч. 2 арт 363 (супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку). Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы 15 верасня мінулага года ён аказаў актыўны супраціў супрацоўнікам міліцыі, спалучаны з ужываннем гвалту.

Таксама Сцяпана Латыпава абвінавачваюць па ч. 4 арт. 209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры). Паводле звестак следства, у перыяд з красавіка 2019 года да верасня 2020 года абвінавачаны пад выглядам ажыццяўлення законнай дзейнасці, шляхам падману і ўвядзення ў зман завалодаў грашовымі сродкамі 16 юрыдычных асоб на агульную суму больш за 123 тысячы рублёў.

Па версіі абвінавачвання, Латыпаў наўмысна ўводзіў у зман кліентаў і паведамляў ім загадзя ілжывыя звесткі аб магчымасці аказання паслуг па вытворчасці комплексу мер па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці баршчэўніка шляхам хімічнай апрацоўкі дарагім і высакаякасным сродкам. 

"Падчас збору характарызуючага матэрыялу ў дачыненні да фігуранта, а таксама праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства "Беларбо", дырэктарам і бухгалтарам якога ён з'яўляўся, устаноўленыя факты крадзяжу і неналежнага аказання паслуг, парушэння правілаў абыходжання са сродкамі хімічнай абароны раслін, іх незаконнага набыцця і выкарыстання ў гаспадарчай дзейнасці з яго боку", – гаворыцца ў абвінавачванні.  

Такім чынам, Сцяпану Латыпаву ставіцца ў віну:

  • ч.1 і ч. 2 арт. 342 КК (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія прывялі да парушэння працы транспарту і арганізацыі, і актыўны ўдзел у такіх дзеяннях);
  • ч. 2 арт. 363 КК (супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку);
  • ч. 4 арт. 209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры).

Сцяпан Латыпаў віну не прызнаў ні па адным эпізодзе.

Як затрымалі Сцяпанава Латыпава?

Cцяпан Латыпаў пры затрыманні 15 верасня. Фота: TUT.BY
Cцяпан Латыпаў пры затрыманні 15 верасня. Фота: TUT.BY

Арбарыст і дырэктар кампаніі "Беларбо", жыхар дома каля так званай "Плошчы пераменаў" (Смаргонскі тракт, 1) Сцяпан Латыпаў быў затрыманы 15 верасня ў двары жылога масіва на вуліцы Чарвякова ў Мінску супрацоўнікамі АМАПу. У яго кватэры прайшоў ператрус.

Пазней з’явілася інфармацыя аб тым, што Сцяпан Латыпаў затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе па арт. 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі). 19 верасня ў эфіры некалькіх дзяржаўных тэлеканалаў быў прадэманстраваны сюжэт, дзе сцвярджалася, што Сцяпан Латыпаў падазраецца ў арганізацыі незаконнага каналу пастаўкі ў краіну небяспечных хімікатаў і меў намер выкарыстаць атрутныя рэчыва супраць супрацоўнікаў міліцыі. Аднак на судзе гучала ўжо іншая версія.

Сцяпана Латыпава змясцілі пад варту ў СІЗА-1, праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Што адбываецца на судзе?

Справу палітвязня разглядае суддзя Аляксандр Волк, дзяржабвінавачанне падтрымлівае памочнік пракурора Савецкага раёна Мінска Уладзімір Рабаў. Перад пачаткам суда над Сцяпанам Латыпавым прыехалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. У залу трапіла каля 15 чалавек, а 30 жадаючых не змаглі трапіць на суд.
На судзе Сцяпан спытаў, ці можа ён карыстацца беларускай мовай, але адпаведнае хадайніцтва не заяўляў. 

Пацярпелымі па справе па арт. 363 КК прызнаныя тры міліцыянты. У суд яны прыйшлі са спазненнем. Гэта супрацоўнік Цэнтральнага РУУСа Васіль Рогаў, міліцыянт Балыш. Паводле версіі абвінавачвання, Латыпаў ударыў іх нагой у галовы 15 верасня.

Што кажуць пацярпелыя міліцыянты?

На судзе адразу пачалі разглядаць абвінавачванне па ч. 2 арт 363 КК (супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку). Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы 15 верасня мінулага года ён аказаў актыўны супраціў супрацоўнікам міліцыі, спалучаны з ужываннем гвалту. Затрыманне ажыццяўлялі чатыры міліцыянты. 

Першым на судзе дапытваюць пацярпелага супрацоўніка Цэнтральнага РУУСа Васіля Рогава. Ён распавёў, што камунальнікі папрасілі дапамогі, таму што трэба было зафарбаваць сцяну на Чарвякова: "там былі надпісы палітычнага зместу і трэба было іх зафарбаваць".

"Мы падышлі, павінны былі пагутарыць з людзьмі. Мы запыталі дапамогі ў суседняга атраду з-за вялікай колькасці людзей. Людзі не разышліся, а першым стаяў Латыпаў. Паспрабавалі іх прыбраць ад сценкі, таму прыйшлося ўжыць сілу, людзі не давалі яго правесці да службовай машыны, мы яго паклалі на зямлю, людзі пачалі збірацца і крычаць, а пасля пары хвілін пад'ехалі яшчэ супрацоўнікі і пасадзілі да іх у службовы транспарт. Калі яго неслі схапіўся за замок рукамі, круціўся, былі выказванні "Пусціце, што вы робіце" былі ўдары?"

Рогаў сказаў, што Латыпаў пры гэтым ударыў яго ў вобласць галавы. Міліцыянт не памятае, ці ўдарыў затрыманы кагосьці яшчэ, "бо была мітусня". 

Міліцыянт падрабязна апісаў, як выглядала затрыманне Латыпава:

"Несці яго сталі адразу, таму што былі людзі, якія супраціўляліся, упіраліся і спрабавалі вырваць затрыманага. Спрабавалі ўжыць загіб рукі за спіну, але ён моцна супраціўляўся. Нас было чацвёра.

Мы спрабавалі прыбраць чалавека з шляху майго руху. Мы ўжывалі фізічную сілу. Я прыпадняў яго за ногі, пакуль калегі вялі яго за рукі. Але ён моцна ўпіраўся і выгінаўся. Нёс яго за дзве нагі. Праз 10 метраў ад сценкі, пакуль ён круціўся, ударыў мяне па галаве".

Аднак на папярэднім следстве Рогаў заявіў, што ад Латыпава паступіла пагроза нанясення ўдару, а не ўдар. На судзе ён спалохаўся і сказаў, што ўсё ж такі напэўна ўдарыў, таму што ў яго кепка павярнулася на бок.

"Я трымаў за ногі, ён вырываўся і ў момант яго дастаўлення хутчэй за ўсё справа замахнуўся, але не ўдарыў, таму што я ўхіліў галаву, нават кепка павярнулася на бок. Цялесных пашкоджанняў мне Латыпаў не нанёс. Ды я пераблытаў, забыўся, напэўна, не ўдарыў, а толькі замахнуўся".

Таксама Рогаў заявіў, што яму прычынена маральная шкода з-за відэа, якое з'явілася ў сетцы.

Латыпаў: У Вас быў характэрны ацёк на твары, як у мяне? 

За кратамі ў судзе Латыпаў знаходзіцца з ацёкамі на твары, сіняком пад вачыма, на левай руцэ з-пад кашулі бачны бінт, на пальцы пластар. Пасля допыту пацярпелага міліцыянта Васіля Рогава з Цэнтральнага РУУСа па ч. 2 арт. 363 КК ён запытаў:

"Пацярпелы, Вы толькі што казалі, што я Вас ударыў нагой у твар. Паглядзіце на мяне. У Вас быў характэрны ацёк на твары, як у мяне?"

Калі міліцыянт адказаў адмоўна, то Латыпаў сказаў, што ў яго больш няма пытанняў.

Другім на судзе дапытваюць кіроўцу-міліцыянта Аляксандра Балыша. Ён распавядае сваю версію таго, што адбылося 15 верасня на "Плошчы Перамен":

"Я стаяў насупраць яго, мы яго ўзялі пад рукі, ён пачаў аказваць непадпарадкаванне, таму мы ўзялі яго на рукі. Ён не ўспрымаў нас як супрацоўнікаў міліцыі. Я яму не прадстаўляўся. Мы яго спрабуем суправадзіць, ён супраціўляецца, яго хтосьці хапае за ногі і мы яго нясем. Людзі сталі перашкаджаць затрыманню і нам давялося чакаць іншую машыну, таму мы паклалі яго на зямлю. Нанёс мне ўдар. Дакладней, спробу ўдару".

Балыш таксама сказаў, што ён атрымаў маральную шкоду ад абразаў, але прэтэнзій да Латыпова не заявіў.

"Я не лічу сябе пацярпелым. У мой бок ён ніякіх замахаў не рабіў. Шкода толька маральная", – кажа Балыш.

Трэцім на судзе выступіў пацярпелы Дзмітрый Пухло, які таксама заявіў, што ніякіх пашкоджанняў не было. Сказаў, што наўмыснага нанясення пашкоджанняў у дачыненні да яго не было.

"Яму не ўдалося дацягнуцца да маёй патыліцы, таму што я паспеў адкруціць галаву. Ніякіх пашкоджанняў нанесена было. Былі маральныя нязручнасці з-відэа. Пазоў не заяўляю".


Спроба суіцыду ў судзе

Пасля допыту ў судзе бацькі Сцяпана ў якасці сведкі палітвязень устаў на лаўку ў клетцы, каб не дацягнуліся канваіры, і ўставіў сабе ў горла прадмет, падобны да асадкі. Сцяпан пасінеў і лёг на лаву, выклікалі хуткую. Канваіры нават не адразу адчынілі клетку: ці то яны выганялі людзей з залі, ці то не было ключоў. Перад сваім учынкам Сцяпан сказаў бацьку:

"Бацька, пасля спаткання з табой да мяне прыйшоў ГУБАЗ і паабяцаў, калі я не прызнаю віну, то будзе "прэс-хата" і крымінальныя справы супраць родных і суседзяў. "Прэс-хата" ў мяне ўжо была – 51 дзень. Так што, ты рыхтуйся..."

Бацька Латыпава распавёў, што Сцяпана з 11 красавіка ўтрымлівалі ў ШІЗА з людзьмі з псіхічнымі асаблівасцямі.

Без прытомнасці Сцяпана лекары хуткай вынеслі Сцяпана з залі суда і звезлі ў лякарню. 

Паводле інфармацыі @belhalat_by Сцяпана Латыпава праапэравалі, ягоны стан здавальняльны. Як піша канал мэдыкаў, пашкоджанняў жыццёва важных органаў не выяўлена. Пакуль у наркозе на штучнай вентыляцыі лёгкіх. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства