Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.
Анонс праграмы на 1 чэрвеня:
Хроніка: “За тое, што яны пасмелі думаць па-іншаму…” Выступ бацькоў Рамана Пратасевіча на акцыі салідарнасці, гадавіна з дня затрымання Сяргея Ціханоўскага і іншых фігурантаў ягонай справы, пахаванне памерлага палітвязня Вітольда Ашурка і пераслед журналістаў.
Крымінальны пераслед: Прысуд па справе сямі палітвязняў (Паўла Севярынца, Зміцера Казлова, Ірыны Шчаснай, Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча) вынеслі ў Магілёве. У рубрыцы звернем увагу і на іншыя справы мінулага тыдня: за “гвалт” і за абразу: міліцыянтаў, амапаўцаў, прэзідэнта…
Асоба: ўзгадаем студэнства, якое зараз судзяць, а менавіта двух яго прадстаўніц: Касю Будзько і Ксюшу Сырамалот.
У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні тых, хто выступіў на канцэрце памяці Вітольда Ашурка, зладжаным Беларускім Фондам Культурнай Салідарнасці: Алесь Дзянісаў, Андрэй Мельнікаў, Сяргей Чарняк, Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі.
Запіс выпуску слухайце тут: