viasna on patreon

У Гродне трох фігурантаў "справы Ціханоўскага" асудзілі на тэрміны ад 2 да 4 гадоў калоніі

2021 2021-06-02T15:19:53+0300 2021-06-02T15:37:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_grodna_viasna9.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Кастрычніцкага раёну Гродна з 18 студзеня разглядалі крымінальную справу супраць траіх фігурантаў "справы Ціханоўскага", якіх затрымалі на выбарчым пікеце 29 траўня мінулага года ў Гродне: палітвязня Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнку і Уладзіміра Кнігі. Сёння, 2 чэрвеня, вынеслі прысуд па гэтай гучнай справе. Траіх фігурантаў абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 29 траўня ў Гродне (ч.1 арт. 342 КК). Акрамя гэтага, Разнічэнку і Кнігу прызналі вінаватымі ў гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК). Суддзя Вольга Бекушава пакарала Дзмітрыя Фурманава — двума гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, Яўгена Разнічэнку — трыма з паловай гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, Уладзіміра Кнігу — чатырма гадамі калоніі строгага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запрашваў пракурор Мікіта Мыслівец. Таксама суд абязаў Разнічэнку і Кнігу выплаціць пацярпелым участковым Казлоўскаму і Рахунку па 1000 рублёў маральнай шкоды.

Падтрымаць Уладзіміра, Дзмітрыя і Яўгена на суд прыходзяць іх родныя і неабыякавыя людзі. Усе ўсміхаюцца, убачыўшы знаёмых. Фота: spring96.org

Падрабязнасці пра суд:

“Беларусь будзе сапраўднай краінай для жыцця”. Фігуранты “справы Ціханоўскага” ў Гродне выступілі з апошнімі словамі ў судзе

"Вясна" прыводзіць стэнаграму апошніх выступаў на судзе Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнкі і Уладзіміра Кнігі, на якіх яны прачыталі беларускі верш, прааналізавалі абвінавачванне і яшчэ раз выказалі сваю пазіцыю па справе.

raznichenka_92.jpg

Як у Гродне судзяць чатырох фігурантаў "справы Ціханоўскага". Фотарэпартаж

"Вясна" працягвае назіраць за гэтым працэсам. Распавядаем і паказваем, як у Гродне судзяць чатырох фігурантаў "справы Ціханоўскага".

Па "справе Ціханоўскага" дапыталі ўсіх пацярпелых міліцыянтаў. Што яны распавялі пра падзеі 29 траўня ў Гродне

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна працягваецца разгляд справы за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага". 

"Я працаваў у МУС, магу адрозніць правакацыю ад сапраўднай сітуацыі": у гродненскім судзе дапыталі Уладзіміра Кнігу

У судзе Кастрычніцкага раёну Горадні 20 красавіка па "справе Ціханоўскага" дапыталі абвінавачанага Уладзіміра Кнігу. 39-гадовага валанцёра каманды Ціханоўскай, былога сілавіка, судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, (ч. 1 арт. 342 КК) і гвалце над міліцыянтамі (арт. 364 КК).

*

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства