У Брэсце асудзілі пятую "партыю" па "справе карагодаў". Двух палітвязняў вызвалілі з-пад варты
Суд Маскоўскага раёна Брэста 3 чэрвеня вынес прысуды па "карагоднай" крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яшчэ 13 берасцеўцаў. Іх прызналі вінаватымі і пакаралі ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года калоніі за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Суддзя Яўген Брэган вынес наступныя прысуды:
- 34-гадовы Андрэй Аніскевіч — 1,5 года "хіміі";
- 45-гадовая Алена Лойка і 28-гадовая Галіна Чугунова — 1,5 года "хатняй хіміі";
- палітзняволеныя 23-гадовы Радзівон Медушэўскі і 19-гадовы Ігар Вінакураў — 1,5 года "хатняй хіміі". Іх вызвалі з пад-варты ў залі суда.
- 40-гадовы Андрэй Нямірскі, 23-гадовы Дзмітрый Курганоў, 39-гадовая Кацярына Смірнова, 20-гадовы Мікіта Увараў, 28-гадовая Сафія Нішт, Сяргей Ксенжук — 1,5 года "хатняй хіміі";
- 25-гадовы Ілля Палхоўскі — 2 гады "хіміі";
- палітзняволены 27-гадовы Аляксандр Храпко — 1 год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Менавіта такое пакаранне запрашвалі пракуроры для абвінавачаных на судзе. Палітзняволеныя 23-гадовы Радзівон Медушэўскі і 19-гадовы Ігар Вінакураў былі вызваленыя з-пад варты ў залі суда. У СІЗА-7 іх утрымлівалі з 16 сакавіка. У Брэсце чакаюцца прысуды па гэтай справе яшчэ ў адносінах да 12 чалавек.
У Брэсце 25 фігурантаў "справы карагодаў" чакаюць прысудаў. Пракуроры запрасілі ім пакаранне ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года калоніі
У чым іх усіх абвінавацілі?
Паводле версіі абвінавачвання, кожны з абвінавачаных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку быў нанесеная шкода 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму – 40 рублёў 37 капеек. Акрамя таго, на розны час прыйшлося зачыніцца трох ларка і рэстарана KFC. Пацярпелым бокам у справе выступае КУТП "Тралейбусны парк" і ААТ "Брэсцкі Аўтобусны парк".
Судовы канвеер па брэсцкай “справе карагодаў”. Якія суддзі ў гэтым удзельнічаюць