viasna on patreon

"Балаклава не ўратуе нікога". У Брэсце судзяць жыхара Баранавічаў па артыкуле за "распальванне варожасці"

2021 2021-06-04T15:20:29+0300 2021-06-04T15:20:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/burin_v_130.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзіслаў Бурын, скрыншот з відэа МУС

Уладзіслаў Бурын, скрыншот з відэа МУС

У Брэсцкім абласным судзе разглядаецца крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Баранавічаў Уладзіслава Бурына. Паводле абвінавачання, з 20 па 27 верасня 2020 года ў телеграм-чаце групы "Карнікі" мужчына размясціў 13 паведамленняў, у якіх "негатыўна ацаніў" і "падахвочваў да незаконным крымінальных дзеянняў" у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, ваенных, дзяржаўных службоўцаў і іх сем'яў, піша "Брэсцкая Вясна".

На Бурына завялі крымінальную справу па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне групай асоб сацыяльнай варожасці і розні).

Цалкам паведамленні на судзе не зачытваліся. Але агучваліся іх пачатак і канец, а для некаторых перадаваўся сэнс. Так, адно з паведамленняў ўтрымлівала тэкст: «Нас [б'юць], а мы кветачкі ім ўручаем». Затым рабілася здагадка, што ва Украіне пры падобных умовах, падчас іх рэвалюцыі ў 2014, быў б гвалт з ужываннем халоднай зброі ў дачыненні да сілавікоў.

Абвінавачаны Бурын на судзе заявіў, што прызнае віну цалкам. Пры гэтым адзначыў, што частку паведамленняў ён не напісаў сам, а толькі пераслаў гатовае. Таксама мужчына выдаліў свае паведамленні з чатаў праз два тыдні - "зразумеў, што няправільна напісаў", скінуў тэлефон да завадскіх наладаў.

Дзяржабвінаваўца Марыя Бялт запрасіла для Уладзіслава 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле ч.1 арт. 130 КК. Да гэтага дадаць тэрмін з папярэдняй судзімасці па артыкуле "махлярства" (было прызначана пазбаўленне волі з адтэрміноўкай). Пры гэтым ўлічыць, што з 8 лютага і па гэты дзень мужчына заключаны пад варту.

Прысуд па справе суддзя Мікалай Сянько абвесціць 7 чэрвеня ў 10:00.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства